|
Пераказ: Бабулін кватарант - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.У сярэдзіне лета ў маленькім бабуліным доміку пасяліўся кватарант. Прыйшоў ён да бабулі з паходным рукзаком за спінай і паляўнічай стрэльбай цераз плячо. На другім плячы ён нёс некалькі бамбукавых вудзіль наў. Быў ён высокі і худы, у акулярах і гаварыў вельмі мала. Прыйшоў ён раніцай, а ўвечары, калі сабраўся на рыбалку, за ім цягнуўся ўжо цэлы хвост малых з усёй нашай вуліцы. Хлапчукі самі не да валі прамовіць яму слова, наперабой расказваючы, дзе лепей падсекчы акуня, дзе бяруцца шчупакі. Знайшліся і ахвотнікі паказаць яму балота, на якім было ліха ведае колькі качак. Бабулін кватарант уважліва слухаў малых, да зваляў ім пакратаць спінінг і бліскучыя ствалы дубальтоўкі. Чалавек ён, відаць, быў добры і не скупы, бо пад вечар на нашай вуліцы з'явілася нямала хлопчы каў-багацеяў. Аднаму ён даў кручок на шчупака, другому адматаў ажно пяць метраў лёскі, трэцяму выразаў хвацкае арэхавае вудзільна, а некаму на ват паабяцаў падарыць адну сваю вуду, як будзе ад'язджаць у горад. Не дзіва, што ўсе малыя лічылі гэты дзень са мым адметным за ўсю вясну і лета. (169) Паводле А. Васілевіч Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.