|
Пераказ: У Белавежскай пушчы - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Многа ёсць на Беларусі куткоў з дзівоснай пры- родай. Але Белавежская пушча ў кожнага, хто па- бываў там, пакідае незабыўнае ўражанне. Тут нібы сабраны ў некранутым выглядзе ўзоры прыроды з усёй Беларусі. У любую пару года пушча жыве сваім асаблівым жыццём. Стралой прамільгне ў зарасніку беланогі прыга- жун-лось. Выйшаўшы на паляну і горда ўзняўшы галаву, насцярожана ўслухоўваецца ў гукі і шолахі алень. Зрэдку можна ўбачыць, як пасвіцца на лугавіне грацыёзная казуля. Дзесьці патаемнымі сцеж камі прабіраецца на пашу сям'я дзікоў. Ноччу вы лазіць з нары, каб паласавацца, янотападобны сабака. А на дрэвах гаспадарыць вораг птушак і вавёрак — куніца, падпільноўвае здабычу драпежная рысь. Аднак гордасцю пушчы з'яўляецца зубр. 3 масіўным тулавам, буйной барадатай галавой, ён робіць унушальнае ўражанне. Непаваротлівы з выгляду, зубр у хвіліны злосці надзвычай небяспечны і для чалавека. Не так даўно зубры ўтрымліваліся ў за гарадцы. А сёння, за выключэннем некалькіх, што знаходзяцца ў вальеры, усе яны свабодна блука юць па пушчы парамі ці невялікімі групамі. I не было выпадку, каб яны першымі без прычыны на падалі на чалавека. (166 Паводле В. Вольскага Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.