|
Пераказ: Затока - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Паўднёвы бераг большай затокі пакрыты жы вым сасновым шумам. Хораша тут, калі толькі бывае час палюбавацца! Вось цяпер нізам сцелецца верас у румяным ранішнім святле, а над верасам густа высяцца тон кія сосны. Добра ўзняць галаву, заглядзецца на іх шэра-зялёныя, са стальным адлівам, кучаравыя верхавіны на фоне цёплага блакіту і галубіных воб лакаў, што павольна знікаюць кудысьці за неба краем, схаваным за стройнымі дрэвамі. Сосны га моняць, нібы расказваюць чароўныя казкі мален ства, адну за адной, нястомна і радасна, ціха і мудра, як гэта можа рабіць добрая, пагодлівая ста расць. Возера сёння задуменна маўчыць. Каля нізкага берага ледзь чутна, раскошліва пахлёбвае хваля. Чайкі гуртам гуляюць над люстранай ва дою, калі-нікалі пікіруючы на спажыву, або са дзяцца на вільготны, вылізаны прылівам пясок, толькі імі затупаны, пацярушаны іхнімі пёрцамі. Тут жа, выштурханая на бераг мноствам бурных прыбояў, парахнее разбітая лодка, у адзіноце да- жываючы свой век. Па рыбацкім звычаі лодкі па-кідаюцца назаўсёды там, дзе іх засцігае апошняя бяда. (148) Паводле Я. Брыля Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.