|
Пераказ: Дзівосная і прываблівая прыгажосць - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Снег пайшоў больш густы. Разнастайныя па фор- ме, па велічыні сняжынкі ляцелі, кружыліся пе рад машынай, віхрыліся збоку. Дзівосная і пры-ваблівая прыгажосць была ў іх палёце і кружэнні. Яна зачароўвала, напаўняла адчуваннем няспын- насці руху, нараджала простую і зразумелую ўра- чыстасць у душы. Але і ад гэтага было таксама добра, як і ад адчування руху. I настрой рабіўся лагодны-лагодны, забываліся ўсе непрыемнасці, усе турботы жыцця. Уехалі ў лес, і сняжынкі раптам як бы запаволілі сваё імклівае кружэнне. Паабапал дарогі пацягнуўся бор з высокімі старымі соснамі, галіны якіх павіслі над шашой. На галінах асядалі, разбураліся зоркі сняжынак, і на дол павольна церусіўся снег, рэдкі і лёгкі. Адразу знікла адчуванне імклівасці руху, па лёту, але з'явілася новае пачуццё — захапленне ве ліччу і хараством лесу. Паважна і ўрачыста кланялі ся машыне рэдкія бярозы і дубы, на якіх дзе-нідзе звісала пад цяжарам снегу карычневае лісце. Сосны, падобныя адна на адну, як сёстры, стварылі ўзбоч дарогі суцэльныя сцены, велічна ўздымалі ў белае неба свае заснежаныя густыя шапкі. (159) Паводле I . Шамякіна Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.