Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 9 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.
Пераказ: Пажар - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.
Праз гадзіну Алаіза выйшла на суседнюю вуліцу. Хвіліну адпачыла. Зірнула ўверх, туды, куды праг- на цягнуўся жоўты, ужо крыху прыцішаны людзьмі пажар. Удыхнула горкае, дымнае паветра.
Яна бачыла, як нейкі магутны каваль, нахіліўшыся над зямлёю, раз-пораз падымае свой цяжкі молат і зноў павольна апускае яго на чырвонае ка вадла нізкага вогненнага неба.
Не ведала, колькі ўжо абхадзіла, але, калі ногі ўжо амаль не рухаліся, прыпала плячом да дзвя рэй у цёмным незнаёмым пад'ездзе і гучна пасту кала, хоць і не чакала адказу.
У горадзе, які ноччу нікому не адчыняецца, адчула сябе бясконца стомленай. Прыкінуўся халод ны глухі страх.
Як ні дзіўна, за дзвярамі прашалясцелі крокі. I яшчэ дзіва: нават не пытаючы, хто стукае, ёй ад- чынілі.
Калі пераступіла парог, міжволі азірнулася. Край неба ўсё яшчэ быў чырвоны. I важкі молат усё біў і біў па гарачым нябесным кавадле, асыпаў на зям лю вуголле зорак і зноў біў, нібыта каваў там клю чы да крыштальных дзвярэй новага стагоддзя.
Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004