|
Пераказ: У ліпавай алеі - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Ліпень. У векавой ліпавай алеі — зацішак і прахалода. Разложыстае дрэва спусціла нізка свае га ліны. Светла-жоўтая квецень так упрыгожыла ліпы, што за ёю мала прыкметна лісце. Наваколле напоўніў цудоўны водар і нязмоўклы шматгалосы гоман. Найболып чуваць пчол. Яны гудзяць, завіхаюцца, пералятаюць з кветкі на квет ку, затым адна за адной павольна адлятаюць ад ліп. Сям-там падымецца з кветкі і перасядзе на дру гую мажны, флегматычны чмель. Яго басавітую струну пазнаеш адразу. Шустрыя восы з піскля вым галаском таксама тут, сярод квецені. Снуе над ліпамі процьма рознай машкары і мух. I ўсе яны, кожны на сваёй мове, але ў аднолькавым рытме, спяваюць песні, і ніхто з іх не перашкаджае зай мацца сваёй справай іншым, не зайздросціць, не імкнецца захапіць лепшыя кветкі. Як толькі звечарэла, я зноў прыйшоў у ліпавую алею. Якое было маё здзіўленне, што напеў амаль не зменшыўся! Алея гаманіла, як і днём. Нахінуў галіну — і вось дзіва: на многіх кветках і пад лісцямі прыстасаваліся начаваць пчолы, чмялі, мухі, і, адпачываючы пасля працоўнага дня, кожны напяваў сваю родную песню. (168) Паводле Я. Крамко Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.