|
Пераказ: Невычэрпная палітра - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Па-сапраўднаму невычэрпная палітра мая. Як за- гадкавы чараўнік, раскладвае ён колеры — рэзкія, свежыя, без паўтаноў. Нават у хмарны дзень не зга сае майская шматколернасць. Зялёны і блакітны, жоўты і аранжавы, сіні і пунсовы — усе колеры ўвабраў у сябе гэты паэтычны месяц, радасная пара абнаўлення. Яшчэ, здаецца, нядаўна дрэвы і кусты стаялі аголеныя, а вось ужо і далікатныя зялёныя лісточкі шапацяць. Пасля кароткага цёплага даж джу з першай навальніцай і громам зазелянелі пры гажуні-бярозкі. I паветра ў бярэзніках свежае, духмянае. Апрануўшыся ў зялёны ўбор, цвітуць бела стволыя дрэвы, а майскі ветрык, страсаючы суквецці-каташкі, клубіць пылком у прыгожа прыбраных, бы да свята, зялёных кронах. Усім дрэвам падараваў май квяцісты ўбор: каму — яркі, а каму — сціплы. На кожнай галін цы маладзенькай елкі віднеюцца ярка-жоўтыя кветкі-ліхтарыкі. Сасна, яе сваячка, прыбралася далікатнымі аранжавымі шышачкамі. Чаромха зацвіла прыгожымі кветкамі, сабранымі ў гронкі. Здаецца, што гэта не кветкі, а лёгкі, як пух, белы туман, які спусціўся на берагі ручаёў, рэк, азёр. Чаромха — не проста прыгожае дрэва: ягады гэ тай расліны выкарыстоўваюцца ў медыцыне. (165) Паводле А. Курскога Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.