|
Пераказ: Веснавы разліў - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Як прыемна глядзець на веснавы разліў! Стаіш, бывала, над абрывам і не можаш вачэй адвесці ад воднай прасторы. А вада бурліць унізе, гамоніць, несучы вялізныя сосны і алешыны, вырваныя дзесьці з карэннем. Здараецца, плыве іншы раз дрэ ва, а на ім — заяц-шарак. Сядзіць, калоціцца ўсім целам, але цярпліва чакае, пакуль дрэва падплыве да берага так блізка, каб можна было скочыць, аб сушыцца на сонечнай палянцы. А то, бывае, вужы з лугоў плывуць цэлай чарадою, да высокага берага спяшаюцца, каб у карчэўі ды кустах перачакаць напасце. Далёка разліваецца Бяроза-рака ўвесну. Яна за тапляе лугі на цэлыя кіламетры, і не пазнаць тады яе, не ўгадаць, дзе схавала вада нізкія берагі. Імклівая плынь толькі плешчацца хвалямі, віруе. А пачне спадаць вада — яшчэ цікавей на рацэ. Тады нізка-нізка над ёю цяжкімі снарадамі праля таюць дзікія качкі, выглядаючы між залатога лаз няку месца для будучага гнязда. I ў такой непра лазнай гушчэчы пакладуць яйкі, што ні звер іх не дастане, ні чалавек не забярэцца. Загудуць, заціўкаюць паплавы на розныя гала сы, абудзяцца бусліным клёкатам. Хараство! (168) Паводле М. ВаданосаваМіністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.