Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 9 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.
Пераказ: Драўляная лыжка - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.
Калгасніца Кацярына Васільеўна, начапіўшы акуляры, чытала ліст ад сына з фронту. Сын быў жывы і здаровы, але бяда: згубіў сваю лыжку, а новую дастаць на фронце цяжка. Радасці было мно га, толькі прыкра, што прыходзіцца цярпець сыну ад такой дробязі, як лыжка.
I рашыла маці разам з благаславеннем і пісьмом паслаць сыну на фронт лыжку, чорную, драўля ную, тую самую, якою любіў есці Васіль.
Калі Кацярына Васільеўна прыйшла са сваім лістом на пошту, то паштальён, першы інвалід Ай чыннай вайны ў раёне, не ведаў, што яму рабіць. Але сумленне інваліда-байца не дазволіла яму ад рэзаць лыжку ад ліста. I лыжка пайшла прабі ваць сабе дарогу на фронт. Нідзе на паштамтах не адважыліся адчапіць лыжку, і так дайшла яна да сына.
Многа часу прайшло пасля таго. Гвардзеец Васіль Шастапал ніколі не разлучаўся са сваёй лыжкай. Ён мыў яе ў Пруце. Еў ёю гуляш у Венгрыі, варыў кашу ў Венскім лесе і здзіўляў ёю чэхаў. Гэтай лыж кай ён карыстаецца і зараз, але толькі па святах. (161)
Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004