|
Пераказ: Даверлівасць - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Веснавой раніцай я ішоў палявой дарогай між руні. У празрыстым блакіце свірчэлі жаваранкі. Цёплае сонейка прыгравала зямлю, а лёгкі ветрык ласкава халадзіў твар. Я спыніўся, каб парадавацца з веснавога хара ства, сонца і цеплыні. Гэтым часам у небе з'явіўся каршун. Ён кружыўся амаль на адным месцы, вы глядаючы сваю ахвяру. Я павольна падаўся бера гам. Не прайшоў і некалькі крокаў, як над маёй галавой са страшэннай хуткасцю прашумеў каршун і тут жа зноў шугануў угару. «Што з ім за ліха, ледзь капялюш не збіў?» — падумаў я. Падумаў так і адчуў, што быццам паця- жэў мой капялюш. Я зняў яго і ўбачыў маленькую шэранькую птушачку ў жалабку. Стуліўшыся, яна спалохана пазірала на мяне. «Што з ёю?» — мільганула думка, і я падняў руку, каб узяць птушачку. Гэта быў жаваранак. Ён пырхнуў і паляцеў у блакіт. Цяпер толькі дайшло да мяне, якая трагедыя разыгралася над маёй галавой: жаваранак, ратую чыся ад смерці, упаў на мой капялюш. Бедная птушачка, відаць, адчула, што не нава жыцца драпежнік нападаць на чалавека, а ў яго яна можа знайсці ратунак. I знайшла. (169) Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.