Пераказ: У госці да сябра - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.
Вечар быў цёмны і ціхі. Побач чыгункі стаяў высокі стары лес, таемны, пануры і важны. На стан цыі шумеў паравоз таварнага цягніка, шумеў ціха і роўна, як бы баючыся парушыць спакой гэтага лесу. Неба, абложанае бялявымі хмарамі, здавала ся, ніжэй навісла над зямлёй, і пышныя сняжынкі падалі на гэты высокі лес і дарогу. I было штосьці незвычайна прыемнае ў гэтым руху белых і чыс цюткіх пушынак, і так далікатна лажыліся яны на зямлю, на шапку настаўніка. Чулае вуха, здавала ся, само прыслухоўвалася да іх ціхага шолаху, як бы хацела ўцяміць мілую гутарку.
Лабановіч ішоў борзда. Яму было лёгка, проста хацелася бегчы.
3 правага боку дарогі лес кончыўся. Лабановіч ішоў і азіраўся ў гэтую цьму, каб не прамінуць гасцінца.
Хутка ён убачыў сіняваты бляск у акне свайго сябра. Каля самае кватэры Лабановіч прыпыніўся, ціхенька падышоў да акна і, пастукаўшы пальцам па шыбе, схаваўся.
Турсевіч адхіліў занавесачку і, засланіўшы ру- камі бляск лямпы, стаў пільна ўзірацца. Момант сябры азіралі адзін аднаго, а потым, перакінуўшы ся жартаўлівымі прывітаннямі, абняліся і сардэчна пацалаваліся. (164)
Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004