Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 9 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.
Пераказ: У асенні дзень - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.
Васіль, расплюшчыўшы вочы, некалькі хвілін нерухома пазіраў угору. Там, далёка ў вышыні, па слалася мяккая цёмна-сіняя навісь неба. I па ёй, па чыстым светлым прасторы, ляніва паўзуць адзін за другім два невялікія цёмныя кавалкі хмар. А адтуль, з вышыні, аж з-пад самых хмар, падаюць на зямлю нечыя крыкі, не то заклікаючы чалавека паляцець за сабою, не то просячы ў яго дапамогі. Следам за хмаркамі плывуць у вырай дзікія гусі, ахутаныя дымком празрыстай сінявы. Вось яны ледзь-ледзь прыкметныя ўжо, толькі чуваць яшчэ іх курлыканне, ціхае і далёкае. Вось зараз змаў- кае гэты іх развітальны говар, і хочацца, каб не знікалі гусі, такія любыя, блізкія. Погляд адар- ваўся ад хмар і паплыў уніз.
У паветры, над полем і над асіннікам, носяцца ніткі павуціння і навісаюць на галлі асінніку. Вочы сочаць за павуціннем, а вушы ўслухоўваюцца. Ап- рача шуму ветру, за густым асіннікам нічога не чуваць. Якая цішыня навокал! (146) Паводле П. Галавача
Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004