|
Пераказ: Радаводнае дрэва Беларусі - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Гісторыкі — не садоўнікі і не батанікі. Расліннае царства звычайна цікавіць іх як фон, на якім ад бываюцца гістарычныя падзеі. Але і ў іх ёсць дрэ ва, якому яны аддаюць многа ўвагі, каля якога ім даводзіцца шмат хадзіць і завіхацца. Гэта дрэва радаводнае. Тысячагадовае радаводнае дрэва Беларусі, бела рускай культуры трывалае і разгалістае. Нібы не абхватны, прысадзісты, каржакаваты дуб недзе на ўскраіне зубрынай пушчы. Каля камля гэтага дрэ ва такія імёны, як Усяслаў Чарадзей і Рагнеда, Кіры ла Тураўскі і Еўфрасіння Полацкая, Францыск Ска рына і Васіль Цяпінскі. Магутныя вузлаватыя пабегі пусціла наша дрэва ў дзевятнаццатым ста годдзі — Ян Чачот, Кастусь Каліноўскі, Дунін-Мар цінкевіч, Багушэвіч. Новае стагоддзе дадало сюды залатыя імёны Янкі Купалы, Якуба Коласа, свет лага юнака Максіма Багдановіча, дзесяткі іншых нязгасных імён. У трывалага дрэва гісторыі ёсць магутныя галі ны, ёсць проста лісце. Усе разам яны ствараюць крону. Чым пышнейшая яна, тым багацейшы на духоўныя здабыткі народ. Пад гоман радаводнага дрэва думаеш пра вечнасць, пранікаешся гістарыч ным аптьшізмам, верай у будучыню. Няхай моцным будзе радаводнае дрэва нашай Беларусі, няхай гоніць па сваіх капілярах жывы, гаючы сок гісторыі! (169) Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.