|
Пераказ: Лясныя спевакі - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Чырвоным пажарам рабін гарыць асенні лес. У лесе не чутна нават подыху ветрыку. Аслаблае лісце зрываецца з дрэў і, павольна кружачыся, бясшумна кладзецца на зямлю. 3 мяккай журбой я любу юся гэтым залатым дажджом восені. Паблізу села на дрэве чародка птушак. Адразу я палічыў іх за драздоў, але, прыгледзеўшыся ўваж лівей, пазнаў лясных жаваранкаў. Нейкі час птушкі сядзелі нерухома. Але вось адна з іх схамянулася, пабегла па галінках на самую макаўку чырвонай рабіны і, узмахнуўшы крыль цамі, узляцела ў паветра. Набіраючы кругамі вы шыню, птушка заспявала. Нядоўга прымусілі ча каць сябе і яе сяброўкі. Адны з іх спявалі, седзячы на галінках, іншыя ж, болын заўзятыя, узляцелі. Лясныя жаваранкі — цудоўныя спевакі! Па пры- гажосці сваёй песні яны могуць паспрачацца з такімі прызнанымі спевакамі, як шпак, дрозд і нават са лавей. Шмат разоў даводзілася мне слухаць лясных жа- варанкаў, але на гэты раз я чамусьці не пазнаў іх песні. Надта ж ужо шмат чулася ў ёй нейкай незра зумелай мне журбы і смутку. I куды толькі падзе лася так уласцівая для іх жыццярадаснасць? Доўга слухаў я птушак. (167) Паводле Р. ІгнаценкіМіністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.