|
Пераказ: Дарога ў школу - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Жылі мы з Лёнькам на далёкім хутары. У шко лу трэба было хадзіць аж за дзевяць кіламетраў. Часцяком, бывала, мы выходзілі са школы, калі сонца стаяла высока ў небе, а вярталіся дадому прыцемкам. Дарога ў школу вяла полем. На ім раслі тры старыя грушы-дзічкі. Звычайна, дайшоўшы да груш, мы асцярожна клалі на зямлю кнігі і пачыналі аб следаваць шатрастыя галіны. Кожны дзень мы зна ходзілі грушкі, што прытаіліся сярод пачарнелай лістоты. Потым пачынаўся лес. Дарога вілася паміж вы сокіх стройных соснаў, каржакаватых дубоў, на якіх і зімой трымцела чырвонае, быццам падпаленае, лісце. А калі мы выходзілі з лесу, трэба было пе райсці па хісткім мосціку буркатлівы ручай. Тут мы затрымліваліся надоўга. Лёнька асцярожна да ставаў з-за пазухі змайстраваны дома караблік і ўрачыста апускаў на ваду. — Пайшоў! — крычаў ён і імчаўся па беразе ру- чая. Караблік спачатку нехаця паварочваўся на ва дзе. Затым цячэнне яго падхоплівала, выносіла на сярэдзіну, і ён стралой пластаваў праз лес, у нізіну, куды бег ручай. Прыходзілі мы ў школу, калі заканчваўся пер шы ўрок. Настаўнік Васіль Пятровіч, якога мы па бойваліся, толькі дакорліва круціў галавой... (166) Паводле М. ДаніленкіМіністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.