|
Пераказ: Родная зямля - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Чэрвеньскі цёплы лес рыхтаваўся да ночы. Змаў калі птушкі, заціхалі набрынялыя паўзмрокам хвоі. Згушчвалася смала, і яе пах змешваўся з вільгац цю. Скрозь стаяў дрымотны лес. Ён засынаў, загойваючы сваім спакоем маю стомленую ў горадзе душу, ён быў са мною добры, ад яго патыхала маім Палессем і ласкаю, як ад роднай маці. Цішыня... Яна паступова ахутвала маю душу, адганяла з яе стомлены настрой, які я прывёз сюды з сабою. Ціхая радасць падымалася ў душы, што мяне абступае добры лес, і надыходзіць чэрвень ская ноч, і скрозь тут была мая Радзіма. Лес раптам парадзеў, і я ўбачыў лясную хату. Адсунуў варотцы, якія дротам былі прыкручаны да слупка, і ступіў у двор. Хоць і змяркалася, але я заўважыў, што пад сценамі леснічоўкі бялелі кветкі сунічніку. Яны, ягады майго дзяцінства, асабліва густа цвілі пад вокнамі. Я нерухома стаяў на ад ным месцы, баючыся ступіць і патрывожыць іх бе лыя зорачкі. I тут раптам між камлёў дрэў працадзілася апош няе праменне заходзячага сонца. Угары загарэліся кроплі расы. Лес успыхнуў казачнымі празрыстымі агеньчыкамі. Добры вечар, родная зямля! (168) Паводле М. Капыловіча Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.