|
Пераказ: Роднае слова - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Роднае слова. Яно ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці яшчэ ў маленстве. У ціхім журчанні матчыных песень-калыханак, у яе пяшчотных лас ках мы пачынаем улоўліваць яго своеасаблівыя формы і гучанне. Потым у бесклапотным дзяцінстве яно ўводзіць нас у дзівосны навакольны свет. Як чароўны ключ, адкрывае нам роднае слова разнастайныя цуды і та ямніцы жыцця, уносіць нас у прывабную і захапляючую далячынь падзей у бабульчыных казках і легендах. Затым у школе мы сустракаемся з ім на старонках кніг. За бясконцымі шарэнгамі родных слоў у кнігах перад нашым зрокам праходзіць уся зямля, яе разнастайная прырода, яе шматвяковая гісто рыя. Пасля мы забіраемся ў бяздонныя глыбіні гэта га мора слоў, адкрываючы там найбагацейшыя скарбніцы думак нашага народа, яго культуры. Незвычайнае хараство і зладжанасць чуецца нам у гучанні роднага слова. Яно то ласкавае і пяшчот нае, як подых летняга ветру, то шырокае і плаў нае, як далячынь палёў і азёрныя блакіты, то звон кае і пералівістае, як празрыстыя крыніцы і песні птушак, то суровае і грознае, як навальнічныя хма ры. (162) Паводле А. Крывіцкага Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.