Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 9 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.
Пераказ: Здарэнне - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.
Добра летам было Валодзьку. Добра ўсюды, але нікуды не вабіла яго так, як у хмызняк за сялом. Ён прыходзіў сюды ледзь не кожны вольны дзень, часам і не адзін раз. У іншыя дні, здаралася, забы ваўся пра дом, пра маці, пра яе наказы — пра ўсё на свеце, толькі змрок, што ўпаўзаў між кустоў і рабіў хмызняк незразумела страшным, выганяў яго дахаты.
У гэты дзень Валодзька доўга сядзеў каля ко пані. Валодзькава мама казала, што копань тут не сама па сабе, а яе выкапалі, толькі Валодзьку ў гэта неяк слаба верыцца. Як жа паверыць у гэта, калі яна ўся аброслая, так што і падступіцца цяж ка.
Бераг у копані круты — гэта Валодзька ведае. Адзін раз тарфяная грудка, на якой ён стаяў, адла малася і Валодзька так шухнуў у ваду, што ледзь не схаваўся з галавой. Яму ўдалося ўхапіцца за ла зіну, і ён утрымаўся, спалохана адчуваючы, што ногі яшчэ не дастаюць дна.
3 таго дня Валодзька пабойваўся копані. Але, можа, якраз таму так і цягнуў да сябе загадкавы зарослы астравок, што купчасціўся сярод яе. (169)
Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004