|
Пераказ: Восень - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Высока ў сінім бязвоблачным небе плыве яркае сонца, шчодра лье на зямлю сваю цеплыню і свят ло, а сагрэтая яго ласкай зямля адказвае хмельным буяннем жыцця. Цёпламу яснаму дню радуецца кожная жывая істота. Над маёй галавой, на бярозе, цінькаюць бес клапотныя сініцы. Прабуюць моц сваіх крылаў, імкліва носячыся ў небе, прыгожыя ластаўкі. На маленькім лапіку зямлі, дзе я прылёг, ідуць свае клопаты і турботы. Кудысьці спяшаецца цягавітая мурашка, уверх па сцяблінцы паўзе спакойная бо жая кароўка. Я думаю пра восень. Мабыць, памыляюцца тыя паэты, якія бачаць у восені толькі адно заміранне жыцця. Здаецца, усё ідзе якраз наадварот. Жыццё ў гэтую пару не замірае, а нараджаецца. Яно проста стаіць перад пачаткам новага, яшчэ шырэйша га круга. Бяроза, пад якой я ляжу, адшумела летнім зялёным лісцем і паслала ў свет мільёны новых бярозак, схаваных у яе лятучым насенні. Восень — гэта ростані на вечных дарогах старо га і новага жыцця. Няхай прыгрэе сонца, і тады за цёплым летам адразу пачнецца вясна, без ніякай восені і зімы, без ніякага перапынку. (162)Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.