|
Пераказ: Сустрэча з царом пушчы - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.У лесе заўсёды хораша думаецца. Лес супакой- вае, разганяе трывогу, нервознасць. Часта ўжо зда- ралася, што непрыемнасці, якія ўчора яшчэ здавалі- ся амаль трагічнымі, пасля такой вось прагулкі па лесе і развагі пад шум дрэў ці пад шамаценне апа- лага лісця пад нагамі рабіліся дробязнымі. Так было паўтара года назад, калі Антанюк прыехаў сюды. Цяпер жа ніякіх непрыемнасцей не было. Ён прыехаў сюды проста адпачыць. А таму ні пра што сур'ёзнае не думаў. Хіба толькі пра дзяцей. I вось ледзь не пацалаваўся з царом пушчы. Зубр стаяў пад старымі елкамі, камлі якіх абраслі сівым мо хам. Непрыемны халадок казытнуў па спіне. Што рабіць? Уцякаць? Уявіў, як ён, стары чалавек, будзе бегчы, віхля ючы паміж дрэў, прадзіраючыся праз малады ка лючы ельнік, каб схавацца. Недалёка, кварталы за два, нечакана заенчыў ганчак. I адразу ж стрэлы... Тады зубр ускінуў галаву, чмыхнуў і грабянуў капытам мох. Антанюк сам пасля дзівіўся са свайго спрыту. Кінуўся за першае дрэва, адтуль нырнуў пад мала- дзенькія прыземістыя елкі, чапляючыся за голле стрэльбай, абдзіраючы твар, рукі. Добры крос гэ так зрабіў. (168) Паводле I . Шамякіна Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.