|
Пераказ: Неацэнны скарб - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Многімі стагоддзямі складвалася, шліфавалася і ўзбагачалася беларуская мова на нашай зямлі. Тысячы людзей слоўца да слоўца, гук да гуку, песню да песні збіралі і зберагалі гэты неацэнны скарб. I кожнае пакаленне старалася дабавіць да яго штосьці сваё, дарагое, вартае доўгай памяці. Мільё ны прыходзілі ў гэты свет і пакідалі яго з матчы- ным словам на вуснах. I ніколі гэта не было ў крыў- ду ні суседзям, ні сябрам, ні далёкім заморскім насельнікам, бо і ў іх была свая мова, непаўторная і любімая, якая таксама суправаджала іх ад ка лыскі да труны. А пасяляючыся на чужой зямлі, продкі нашы сваім абавязкам лічылі прыняць но вае для іх слова і падзяліцца сваім. Такія традыцыі, такія няпісаныя законы яны перадалі нам. I сёння мы не можам не памятаць гэтага, не раіцца з тымі, хто жыў да нас. Не мы стварылі нашу мову, і нам трэба вельмі асцярожна абыходзіцца з ёю, каб не абразіць волю і вопыт беларусаў, што адышлі ў гісторыю чалавецтва. За кожным словам — іх жыццё, іх надзеі, іх пакуты і кроў, іх мудрасць і запавет. (170) Паводле Г. ВураўкінаМіністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.