|
Пераказ: Лясны волат - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.За паваротам цямнее ў вадзе нешта вялікае. Я схапіўся рукою за сцябліны, спыніў байдарку і пры глядаюся ўважліва. Гарбаносая галава быццам ля жыць на вадзе, цямнее маленькім астраўком за грывак. Вочы заплюшчаны, вушы зрэдку варушац ца, а вакол галавы незлічоным роем кружацца камары, мушкі, авадні, сляпні. Не адрываючыся, гляджу я на цудоўны малю нак: жоўта-зялёная сцяна чароту, а ў вадзе, пася род жоўтых гарлачыкаў і белых лілей, цёмная га лава лася з вялізнымі раскідзістымі рагамі. Неўзабаве лось цяжка ўзняўся. Ён шумна ўздых нуў і выбраўся на мелкае месца. Вада сцякае сераб рыстымі струменьчыкамі з губастай пысы, з шы рокай шыі, з мокрых бліскучых бакоў, асветленых сонцам. Магутны лясны волат быў так удала ўпіса ны ў навакольны пейзаж. Ён здаваўся жывым ува сабленнем самой прыроды ва ўсёй яе красе і сіле. Лось выйшаў з вады на бераг пратокі. Падміна ючы кусты лазняку і алешніку, ён рушыў скрозь густое спляценне зараснікаў. Калі ісці далей будзе немагчыма, ён ляжа на жы вот і асцярожна папаўзе па дрыгве. Лось — вялікі майстар прабірацца па балоце. Ён лёгка пройдзе там, дзе ніколі не зможа прайсці чалавек. (169) Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.