|
Пераказ: Гімн жыццю - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Ярка-чырвонае сонца адарвалася ад лесу, асвяці ла наваколле. На траве, куды ні глянь, бурштынам зіхацяць кроплі расы. Яны мільгацяць, пераліва юцца рознымі колерамі і калышуцца на высокіх ножках мятліцы і асакі. На празрыстай вадзе заблішчалі першыя промні ранняга сонца. Нёман паскорыў свой бег, спяшаў ся кудысьці. Знянацку над вадою з'явіліся імклівыя беражанкі. Яны то ўзнімаліся ў вышыню, то кіда ліся ўніз, крылом А сонца ўжо над лесам. Знікла чырвань. Яркія промні грэюць мне твар. Вербы і явары прачнулі ся і бадзёра ўзнялі голле да цёплых ласкавых пром няў. Усё наваколле спявала, цешыла музыкай: Нё ман манатонна нашэптваў свае адвечныя песні роднага краю; вербы шамацелі лісцем, спявалі сла ву сонцу і вадзе; птушкі пераліваліся на розныя галасы, услаўлялі лета, сонца, дрэвы; ад розных мух звінела ў паветры; мурашкі, спяшаючыся, але не абганяючы адна адну, паўзлі па шурпатым ства ле вярбы. Шчасце было слухаць гэты цудоўны шматгало сы гімн непераможнаму жыццю. (151) Паводле Я. КрамкоМіністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.