|
Пераказ: Абуджэнне - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Вясна, пачаўшыся раптоўна, няспынна збірала сілы і ў некалькі дзён шпарка змяніла палескі края від. Балоты абярнуліся ў суцэльную вадзяную пустыню, дзе маркотна выступалі адны толькі пары жэлыя купіны з сухою леташняй травою. Толькі цёмныя пушчы захоўвалі яшчэ сваю суровасць, нават няветлівую панурасць, тоячы ў сваіх нетрах звярыныя логавы, непраходныя дрыгвяністыя ба лоты, рэчкі, азярцы, пясчаныя груды-астравы, вуз кія, не ўсім вядомыя праходы, дарогі з бясконцымі брадамі і цэлыя шырачэзныя рэкі снегавой вады, што рухліваю лавінаю пералівалася з балота ў ба- лота, па цёмных нізінах накіроўваючыся ў Пры- пяць, паднімаючы ўзровень яе вады. Але затое ж як вясёлы і прыветны цяпер ускраі ны гэтых пушчаў, дзе кожная пядзя зямлі, пры грэтая веснавым сонцам, жыве сваім радасным абу джаным жыццём, выпускаючы першыя парасткі маладога зяленіва. Заварушыліся мурашкі, разна стайныя жучкі, шматлікія кузуркі, такія малюсень кія, што трэба ўважна прыглядацца, каб заўважыць іх радасны мітуслівы рух на кожным абагрэтым сонцам шматочку зямлі, на сухіх былінках, на кары даўно згніўшага дрэва. А паветра звініць птушы ным гоманам, дружнымі крыкамі, клопатамі аб сваім доме, дзе можна было б абсталявацца і за- жыць сямейным жыццём. (169) Паводле Я. КоласаМіністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.