Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 9 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.
Пераказ: Нязвыклая вясна - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.
У адну пару зелянела, у адну пару цвіло ўсё.
Нязвыклаю была зіма, нязвыклаю перапала на гэты год і вясна. Не паспелі адкрасаваць дробныя вішні, не адсыпалі свой белы цвет вастраверхія гру шы, як павеяла саладкаватым мяккім пахам ад ру жаватых яблыневых кветак. I нечакана ў тую ж пару забушаваў бэз. Яго ясна-ліловы цвет заглу шаў усё.
Цесныя, абгароджаныя яловым даўгавечным частаколам гародчыкі заглушаў адзін бэз. Яго гус ты, ясны навал цвету хаваў малыя паделепаватыя вокны верасаўскіх хат, аблягаў з плота на вузкую, сточаную дажджавою вадою пясчаную вуліцу.
Росным, гаркавата-халодным бэзам пахла цяпер і ў верасаўскіх хатах. Дзяўчаты ды маладзіцы на-ломвалі цэлыя бярэмы ліловых букетаў і ставілі ў жоўтых паліваных збаночках на стол.
Толькі ў Корсакаў, асыпаючы карычняватыя, нібы падпаленыя, пялёсткі, на акне дацвітала лапка ад дзікай грушы. Аднаго дня яе адламала ды прынесла, каб паставіць у бутэлечку з вадою, Хрысця. (140)
Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004