|
Пераказ: Дзе бруяцца крыніцы - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Каля маёй роднай вёскі ёсць крынічка. Яна бруіць сярод кустоў алешніку і вербалозу, круглая, з пясчаным дном, з чыстай вадою. А вада тая нібы прыдае сілы. Малымі хлапчукамі бегалі мы сюды і ў спякотную пару наталялі смагу. Вясною, калі сы ходзіў снег, падчышчалі, расшыралі крыніцу, не давалі заплысці цінай. I цікавалі, як тугія стру меньчыкі адзін за адным выбіваліся з нетраў зямлі, кіпелі маленькімі фантанчыкамі. Здавалася, што там, у вадзяным блакітным прадонні, было штосьці жывое, таемнае. Прабіўшыся з зямлі, адчуўшы волю, вада супакойвалася, ды не спыняла свайго разгону. Некалькі метраў яна бегла вузкім раўчу ком і ўлівалася ў безыменную рэчку. I цяпер, праз многія гады, пасталеўшы, узмуж неўшы, мы не забываем пра тую крынічку, і яна, як і раней, вабіць нас да сябе. Зноў захацелася зірнуць на нашу крынічку. 3 прыемнасцю зачэрпнуў кубкам вады, а кубак вісеў на альховым сучку. Аднавяскоўцы не даюць кры ніцы зарасці травой. Дзе б ты ні быў, вабяць да сябе крыніцы твайго маленства, тыя струменьчыкі, што не ведаюць спа кою, што заўсёды ў няспынным руху. (167) Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.