|
Пераказ: Цішыня над зямлёю - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Прывялая канюшына пахла густа і чуць душна вата. Спаднізу яшчэ не адступіла вільгаць, і пад граблямі неспадзявана буйна і чыста блішчалі расінкі. Ад расы прыемна-халаднавата было ў ногі, не так калолася пакоша. У цяні, пры бярэзніку, яшчэ больш ляжала расы на траве. Яна роўна ша рэлася, як прыпацелае на дождж акно, а з гаю па вявала на поле душнаватым водарам бярозавага лісця. Ад яго і ад п'янаватага паху канюшыны аж кружылася галава. Пакрысе негустая летняя цемната рабілася прыцемкам, рэдзенькім, светлым. А потым і зусім стала відно, і толькі вісіць высока ў небе белы месяц ды на ўсходзе асвечваецца светлаю чырванню неба. У такі час — толькі цішыня над зямлёю. Адзі нока за вёскаю, нават крыху не па сабе ад гэтай велічнай палявой бясконцасці і маўклівасці. Здаецца, што ты толькі адзін і ўвесь свет глядзіць на цябе, а ты маленькі такі пад гэтаю сіняватаю вы шынёй з прышытым белым лапікам месяца. Таму скаланешся, калі неспадзявана пырхне з каляіны ў неба жаваранак. Разам са жнівом канчаецца і ягоная песня. (164) Паводле А. ЖукаМіністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.