|
Пераказ: Паводка - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.У небе спяваў жаўранак. Людзі, пачуўшы гэты дзіўны спеў, спыняліся і, задраўшы галовы, ссу-нуўшы зімовыя шапкі на патыліцы, намагаліся ад- шукаць яго ў яркім вясновым блакіце, які сляпіў вочы. Жаўранкавым спевам звінела ўсё навокал у гэты незвычайны дзень, першы такі ясны і цёплы пасля зімы. Хоць быў канец сакавіка, а сонца пякло, як у маі, і ветрык прыносіў не халодную вільгаць прадвесня, а духмяную цеплыню сапраўднай вясны, во дар разагрэтай сонцам зямлі. Адразу набрынялі буйныя пупышкі старой вяр бы, што расла над абрывам, схіліўшыся над са май вадой. Здавалася, яшчэ адна хвіліна, адзін момант — і пырснуць яны маладым зялёным ліс- цем. На поўдзень, за паваротам, дзе пойма пашыра-лася, і на поўнач, за мастом, дзе ажно да самай Дабрадзееўкі рэчка заліла луг, віднеліся шырокія і спакойныя прасторы вады, па якіх нельга было вы- значыць, дзе праходзіць рэчышча. А тут, у гэтай вузкай гарлавіне, сціснутай высокімі абрывістымі берагамі, на адным з якіх стаялі старыя дубы, а на другім сосны, паводка рвалася наперад, як раз'ю- шаны звер. Вада падмывала пясчаны бераг, віры- лася вакол вярбы. (165) Паводле I . ШамякінаМіністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.