|
Пераказ: Сасна пры дарозе - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Сасна расце на сухім грудкў ля чыгуначнага пе раезда. Тут, можна лічыць, развілка і скрыжаванне. Пясчаны шлях, насыпаны ўзбоч чыгункі, вядзе ў лес і ў мястэчка, а прасёлкавая дарога — у мяс тэчка і ў поле. Вышэйшых дрэў паблізу няма, і сасна відаць здалёк. Купчастая, разгалістая, яна мала падобна да гонкіх сваіх сясцёр у бары. Сонца сасне хапае. Дажджы абмываюць пыл, які садзіцца са шляху і чыгункі, пояць сухі грудок. 3 нейкага часу сасна перастала расці. Можа, рост і ёсць, але непрыкметны, мізэрны, і людзі яго про ста не заўважаюць. Дзіўна, як уцалела гэтая адзінокая сасна і чаму за доўгія гады не вырасла паблізу хоць маленькай сасонкі. Дол на грудку штогод засеяны шышкамі. Іх хапае будачніку, каб па вясне капціць сала, а ў чэрвеньскія вечары бараніцца ад камароў куродымам. Шышак вакол безліч, а спадчыны сасна не пакінула. Мабыць, вінавата проста месца. Непатрэсканыя шышкі, сарваныя ветрам, падаючы на дарогу, заці раюцца ў пясок. А на пясчаным грудку цяжка ўзнікнуць жыццю, бо вельмі часта любяць пад сас ной прьшыняцца падарожныя людзі. (166) Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.