|
Пераказ: Сустрэча гасцей з Вялікай зямлі - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Увечары я сама папрасіла Валодзю Арцюка ўзяць мяне на балота, каб разам сустракаць гасцей з Вя лікай зямлі. Апоўначы запалілі шматлікія кастры. Разме шчаны яны былі так, каб утвараўся ўмоўны сігнал. Год назад, у сорак другім, калі партызаны не мелі яшчэ вопыту і надзейнай радыёсувязі, былі выпадкі, калі немцы і паліцаі, убачыўшы партызанскія каст ры, раскладвалі свае непадалёку і ўводзілі лётчы каў у зман. У наінай партызанскай зоне так трапі ла да ворага дыверсійная група. Хлопцы вялі цяжкі, няроўны бой, у выніку з семярых толькі двое вы рваліся з фашысцкай пасткі. Ноч была па-леТняму цёплая, зорная. Фантас тычна, як у глыбокай старажытнасці на баявым стане войска, гарэлі не вельмі яркія кастры. Дым не ўзнімаўся ўгору, а слаўся па балоце, як цягнец ца ў лагчынах пасля дажджу доўгімі пасмамі ту ман. Каля кастроў засталіся пэўныя людзі, па ад ным каля кожнага, каб падкідаць галлё, спачатку сыраватае — падтрымліваць жар. Пасля, калі па чуецца шум матораў, яны падкінуць сухое, якое ўспыхне, як порах. Астатнія ляжалі на краі бало та ў рэдкім бярэзніку, бо трэба быць гатовымі да любых нечаканасцей. (169) Паводле I . Шамякіна 163Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.