|
Пераказ: Мядзведзь - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.За рэчкай, пад абрывам, стаяў вялізны мядзведзь. Вось ён лёг і пачаў цягнуць лапу да норак ластавак. Яго вабілі, відаць, птушаняты. Але дацягнуцца да норак зверху мядзведзь не змог і шпаркімі крокамі накіраваўся ўздоўж абрыву. Ён знайшоў месца, дзе можна было спусціцца да вады. Падняўшыся на зад нія лапы, мядзведзь доўга драпаў гліну пярэднімі, але дацягнуцца да норак знізу таксама не мог. Тады мядзведзь злосна забурчаў і, шлёпаючы па вадзе, пайшоў назад да таго месца, дзе спусціўся з абрыву. Са здзіўляючай настойлівасцю звер пераходзіў з мес ца на месца і цягнуўся да норак. Пасля доўгіх намаганняў мядзведзь нарэшце да цягнуўся да адной норкі і пачаў раскопваць ува ход. Ён настолькі звесіўся з абрыву, што страціў раўнавагу і зваліўся ў рэчку ўніз галавой. Мокры і брудны, мядзведзь вылез на бераг і цяж ка паплёўся, злёгку пакульгваючы і грозна буркаю чы. На беразе ён моцна страсянуўся ўсёй шкурай. Злосна зароўшы, мядзведзь накіраваўся быў у лес, але раптам спыніўся, раз'юшана абхапіў невялікае дрэўца і затрос яго. Спагнаўшы злосць, мядзведзь, не спяшаючыся, схаваўся ў лесе, ні разу не азір нуўшыся. (170) Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.