|
Пераказ: Родная прыгажосць - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Рака, шырокая, пакуль што чыстая, лаза і аса ка, абноўлена зялёныя, і ліпа ў самай квецені гудзе ад цямна да цямна. Сяджу пад ёй у халадку, і гуд пчаліны люба пяе ад высокай травы, ажно тая ліпа варушыцца ўся. Пчол, паважаючы працу, баяцца не трэба. Можна зблізку паназіраць, як яны ро бяць сваё. Бясконцае, нястомнае і вельмі важнае. Ліпа тут, над ракой, на ўзлессі, не адна. За паля най, дзе пачынаецца белая грэчка, стаяць яшчэ чатыры такія красуні, таксама ў шчодрай духмянасці і неабсяжным гудзе. На адной з дзвюх бліжэйшых ліп хаваецца ў кроне буслянка. Мноства разоў на дзень жыхары яе звер ху абмахваюць бела-чорнымі крыламі зялёна-за лацісты гуд, то асядаючы на гняздо, то зноў узля таючы. Сям'я з трыма падлеткамі, што з трывожнай цікаўнасцю разглядаюць бліжэйшае наваколле. Дрэвы, раку, траву, будынкі лесніковага двара, чырвоныя, сінія, жоўтыя скрыначкі вулляў — усё, над чым так добра і так яшчэ боязна планіраваць на няўпэўненых, радасных крылах. Далей за ра- кою — лугі, за імі прасторы палёў, якія цяпер, амаль апоўдні, у парнай смузе. (165) Паводле Я. БрыляМіністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.