|
Пераказ: Елка - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Як ні дзіўна, але на Палессі рэдка дзе ўбачыш елку, бо гэтае пераборлівае дрэва ніколі не расце на пясча- ных грудах і ў балотах, якіх вельмі шмат на Палессі. Яна любіць тлустую і глейкаватую глебу. Таму ў маёй роднай вёсцы яна рэдкая госця нават на навагоднія святы. 3 дзяцінства памятаю: у школе, замест елкі, заўсёды на Новы год ставілі і ўпрыгожвалі хвою. Рэдка дзе яна сустракаецца і тут каля леснічоўкі. Цэлая града старых ялін цягнецца паўз рэчку Доў гую. Здалёк, калі глядзіш на граду, здаецца, што каля чыстага белага бярэзнічку апусцілася цёмная кашлатая хмара. Падыдзеш бліжэй і, калі заходзіць, асвечвае яліны вечаровае сонца, бачыш на верхаві нах дзіўнае дзіва: на самых высокіх макаўках дрэў гараць залацістым агнём свечкі. Пільней прыгле дзішся і толькі тады зразумееш, што гэта адсвечва юць праменне яловыя шышкі. Дрэва гэтае надта музыкальнае. Не толькі таму, што ў яго верхавінах круглы год гучыць сімфонія ветру, але і па другой прычыне. 3 драўніны елак вырабляюць скрыпкі і іншыя музычныя інструмен ты. (158) Паводле М. КапыловічаМіністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.