|
Пераказ: Леў Талстой - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Упершыню Леў Мікалаевіч Талстой увайшоў у маё жыццё многа гадоў назад. Захварэўшы адной чы, я быў на месяц адарваны ад школы і прачытаў чатыры тамы яго «Вайны і міру». Не скажу, што дзіцячае чытанне вялікай эпапеі аказалася ў чымсьці для мяне плённым, але непаўторныя воб разы яе герояў, шырокая панарама рускага жыц ця, ваенныя карціны далёкага мінулага не маглі не паланіць дзіцячай душы. Гэта было добраахвот нае паланенне на ўсё жыццё, хоць, зразумела, чы таць і перачытваць Талстога не лішне ў любым уз росце. Як ніхто іншы з вялікіх мастакоў слова, ён грандыёзны глыбіннай шчодрасцю розуму, здоль- насцю ўплываць на фарміраванне і ўдасканаленне чалавечай душы. I гэта цудоўна, калі дружба з агромністаю спадчынай Льва Талстога не заканчваецца аднойчы, а працягваецца праз усё жыццё. Гранічная талстоў ская шчырасць, глыбіннае пранікненне ў таямні цы чалавечай істоты, няспынныя пошукі мараль нага ідэалу прыцягваюць да яго многія пакаленні чытачоў. Вялізнае бачыцца на адлегласці, а для яго быў важны галоўнейшы з ягоных прынцыпаў: «Каб жыць сумленна, трэба рвацца, блытацца, біцца, памыляцца, пачынаць і кідаць, і зноў пачынаць, і зноў кідаць, вечна змагацца і губляць. А спакой — душэўная подласць». (175) Паводле В. БыкаваМіністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.