|
Пераказ: Калыска маленства - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Якуб Колас нарадзіўся ў маляўнічым лясным прыволлі, дзе векавечныя хвоі падпіраюць сіняе неба, а недалёка між зялёных берагоў бруяцца хвалі нястомнага Нёмана. Тут, у чароўным Наднямонні, пачаліся жыццё выя сцежкі яго нялёгкага маленства. Акінчыцы, Ласток — ціхія і прыгожыя закуткі нёманскага краю. Аднак найболын паэтычных уражанняў юнац тва звязана з леснічоўкай Альбуць. Тут, у Альбуці, ён прачытаў першае слова, склаў першы вершава ны радок, слухаў песні лясных жаваранкаў, люба ваўся вясновымі навальніцамі. Вунь відаць яшчэ тая глухая сцежачка, якой ён любіў бегаць рані цою ў грыбы. Пасля доўгіх зімовых вечароў вясна заўсёды пры носіла пад сялянскую страху не толькі новыя гаспадарчыя клопаты, але радасць і абнаўленне жыц ця, надзею на лепшае. Прачыналася прырода ад зімовага сну, абуджаліся і рваліся ў нязведаныя далі парыванні і помыслы юнака. Тут, у Альбуці, кволая паэтычная іскра загарэлася ў сэрцы той ве капомнай вясною, што ніякія ліхалецці жыцця не змаглі яе пагасіць. Недалёка ад Альбуці знаходзілася вёска Мікалаеўшчына — дарагое фамільнае гняздо. Там жылі і добрыя сябры, і шматлікая радня, там знаходзі лася народнае вучылішча, куды даўно рвалася яго душа, прагная да кнігі. (169) Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.