|
Пераказ: Крыж-святыня - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.У кожнага народа ёсць святыні, якімі мацней за жыццё даражылі мудрыя прашчуры і якія, нібыта нязгасныя паходні, асвятляюць шляхі іх нашчадкам. Для беларускага народа такой святыняй з'яўля ецца крыж Еўфрасінні Полацкай. Еўфрасіння Полацкая — святая апякунка і пер шаасветніца нашага народа. Усё сваё жыццё яна прысвяціла служэнню Богу і людзям: перапісвала старадаўнія рукапісы і казанні, вучыла грамаце дзяцей, лячыла хворых. А яшчэ будавала божыя храмы. Адзін з іх — Спаса-Еўфрасіннеўская царк ва — і па сённяшні дзень стаіць у Полацку. Па заказу Еўфрасінні полацкі майстар-залатар Лазар Богша зрабіў надзвычай прыгожы шасцікан цовы крыж. Паданне сведчыць, што крыж свяціў ся ў самай непрагляднай цемені, хворым вяртаў здароўе, знявераным і знясіленым — надзею на леп шае жыццё. У час другой сусветнай вайны крыж кудысьці знік. I дагэтуль невядома, дзе знаходзіцца народ ная святыня. Але абавязкова наступіць дзень, калі крыж Еўфрасінні Полацкай вернецца на Беларусь і зноў будзе мацаваць нашу веру ў будучыню, ас вятляць нам шлях да людскасці і хараства. (150) Паводле У. ЯгоўдзікаМіністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.