|
Пераказ: Успаміны - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Успаміны ўставалі прыгожыя, сонечныя, высо кія і плывучыя, як воблакі на пачатку лета. I на ват зімовыя, халодныя, яны наплывалі, бы цёплая вада нешырокае рэчкі, што цякла за вёскаю. Адразу выплывае ў памяці з густога зімовага мроіва заінелы снег бясконцага поля, адзінокі сан ны след, і заінелая грыва каня, і пах настылага кажуха, у якім так утульна і не хочацца варушыц ца. Плыве насустрач снегавое поле, абступае пры цемкавая марозная сінеча. I яшчэ не відаць, але ведаеш, што пакажацца спачатку адзін, а потым і другі слабенькі агеньчык. А следам па дарозе плы- вуць бухматыя вазы з сенам, якое яшчэ і на марозе свежа пахне сухім пахам стога... А тое свята прасторных, залітых сонцам і саломаю жнівеньскіх дзён, яшчэ не пацямнелага, паху чага ржышча, мяккіх «коцікаў» паміж яго! I пер шы родны і журботны крык шэрых жураўлёў над аўсяным полем!.. I тыя ўспаміны, і тыя пахі незабыўныя і самыя лепшыя, як успаміны пра дотык матчыных рук, пра яе голас, які нікому не паўтарыць, як нікому не сказаць табе тых самых ласкавых, самых шчы рых слоў любові, вялікае і адзінае, якою можа ада рыць цябе маці. (175) Паводле А. ЖукаМіністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.