Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 9 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.
Пераказ: Маленства - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.
Яно прыходзіць калінікалі неверагодна прыго жымі снамі. Адзін такі паўтарыўся ў мяне ўжо не раз і не два. Вельмі проста, як быццам успамін які. Пасля навальніцы на нашым неабсяжным вы гане, на пашы, яшчэ смачней пазелянелай пасля дажджу, пад майскім сонейкам, яшчэ святлейшым пасля грукатлівай хмары, на маладзенькай траве ў лагчынах стаіць вада. Яна — толькі што з неба, і так яе многа навокал у лужынах, а сам ты, як гэта ў сне бывае, чамусьці сухі. Вада такая цёплая, праз- рыстая, так весела, так добра плёхаць па ёй бо- сымі пасля зімы нагамі, яшчэ не паколатымі ржы- шчам, так цікава спыніцца ў гэтай незвычайнай лужыне, заціхнуць і праз зусім-зусім празрыстую ваду глядзець, як у густой траве, сярод лісточкаў ды сцяблінак рэдкімі зоркамі жоўта цепляцца кве тачкі кураслепу.
Бачыць самога сябе з вялікай адлегласці бывае вельмі прыемна. Бо бачыш не проста самога сябе, а сябе найлепшага, без памылак і дакораў сумлення. Бачыць сябе таго — дапытлівага, чыстага, вя сёлага — гэта адчуванне незвычайнае. (154)
Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004