|
Пераказ: Прадслава - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Бацька не прыехаў яшчэ з палявання, і Прадслава адзінока сядзела ў сваёй прасторнай, па-візантыйску абстаўленай свят-ліцы. Яна сама абставіла яе так. Бацька ні ў чым ёй не пярэчыў — яму падабалася гэтая рас-коша, тонкі густ дачкі, якую ён паважаў, як раўню. Нездарма ідзе па Полацку слава пра яе. Вялікім розумам і прыгажосцю I надзяліў яе Бог. Не было ў Георгія і няма цяпер нікога больш I блізкага за Прадславу. Старэйшая дачка ведала гэта, але не карысталася сваёй ула- I дай у доме. Наадварот, усяляк выказвала сваю пакору бацьку. I Вось і ўчора, калі папрасілі яе ў вялікую залу, дзе чакалі сва-1 ты, яна перш-наперш падышла да яго, нізка схілілася ў пакло-1 не. Потым падышла да сватоў, што прыехалі ад тураўскага I гСНЯЗЯ Рагвалода. Двое — князі. Астатнія ж, відаць, баяры. Га-1 варылі з пыхаю, але ёй чамусьці не хацелася слухаць — як жа, I прыехалі купцы! А яна — тавар. Добра хоць, што бацька дае 1 ёй поўную свабоду. Таму, па звычаі абнёсшы гасцей чарамі з ві-| ном, яна, хаваючы ўсмешку, паставіла сваю чару, нават не паднёсшы яе да вуснаў, і з цікаўнасцю глянула на гасцей. Яны пакрыўджана заміргалі, але сцярпелі адмову і пакланіліся на развітанне спакойна і ветліва. Князь Георгій нічога не сказаў ёй. Думаў, напэўна, што для яе і лепшыя жаніхі знойдуцца. Яна заўсёды была раўнадушная да лісліва-бойкіх гаворак I сватоў, да тых, хто хацеў з ёй звязаць сваё жыццё. Не ў сямей-1 ным шчасці ўяўляўся лёс. Яе павінна было чакаць наперадзе I нешта асаблівае, вялікае. I таму хітрыкі сватоў здаваліся паст-1 кай, у якую хочуць яе завабіць. Яна адчула, што не можа жыць I так, як ёй хочацца. «Мне хацелася калісьці стаць бессмяротнай. Хацелася вялі-кіх спраў, подзвігаў, — думала яна, стоячы на каленях. — Я рыхтавала сябе з маладых гадоў да служэння вышэйшаму, што ёсць на зямлі, — Богу. Гэта тое, дзеля чаго я жыву. I калі мне цяпер цяжка — значыць, сапраўды нялёгка развітвацца са спакусамі жыцця. Але інакш я ніколі не змагу ўзнесціся духам над шэрай будзённасцю зямных спраў. Тым вышэй будзе маё адрачэнне ад зямнога. Так, толькі адрачэнне...» А інакш нельга ў гэтым злым, несправядлівым свеце. Вось бацька — як яму хочацца пры яе дапамозе дабіцца нечага свай-го! Збавіць яе ў болын-менш прыстойныя рукі. А не захоча сама — прымусяць. Гордая Рагнеда не захацела аднойчы ра-зуць свайго нарачонага — прымусілі. I яе змогуць. Прадслава ўстала, доўгім позіркам абвяла ваколіцу. Злева пачыналіся крывыя полацкія вуліцы. Справа, ля самага бера-га, вілася вузкая сцяжынка. Калі ісці па ёй гадзіны са дзве — можна было як найкарацей прыйсці да Праабражэнскага мана-стыра. Прадслава часта хадзіла туды і любіла прапахлыя лада-нам келлі , строгую ўдумлівую цішыню і нейкую асаблівую мудрасць гэтага манастыра. Вось там яна можа знайсці спакой, павучыцца цішыніі развазе. Там яна зможа стаць незалежнай, і ніякія зямныя турботы не змогуць крануць яе душу. Янарашуча пачала спускаццаз высокага абрыву... ...Халоднае вострае лязо каля шыі. Нізка, ля самых каленяў ігуменні — схіленая галава. А зверху голас — затоена-радасны: — Пастрыгаем цябе, сястра, пад іменем Ефрасіння... (467 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.