|
Пераказ: Таямнічы свет - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Пушча вабіла Петруся не толькі сваімі звярамі. Ёй, здавала-ся, не было канца-краю. I калі яна была такой маляўнічай на ўскраінах, што ж рабілася там, у нетрах, дзе шумяць векавыя дрэвы, дзе праз густое вецце амаль не пранікае сонца на зямлю, дзе ў зялёнай засені бруяцца ручайкі і рачулкі, б'юць празрыс-тыя крыніцы, дзе на лугавінах стаяць вячыстыя дубы, ствалы якіх некалькім чалавекам не абхапіць рукамі... Там — таям-нічы, нязведаны свет, кіпучае жыццё расліннага, жывёльнага і птушынага царства. Вось каб узняць заслону над гэтым жыц-цём, самому паглядзець, што там робіцца!
Маці, праходзячы ў гэты час праз двор, пачула размову і па-пярэдзіла бацьку:
Было пад поўдзень, калі яны выехалі на шырокую галоўную дарогу, што ішла праз пушчу. Дзень быў ясны, горача прыпя-кала сонца, але ў лесе адчувалася прыемная прахалода. Пааба-пал дарогі высокай сцяной, то пышна-зялёнай, то сіняватай афарбоўкі, стаяў лес, шчодра заліты сонечным святлом. Рас-кідвалі густалістае вецце магутныя ліпы, клёны, вязы, цягну-ліся ў неба гонкія сосны, цямнелі піраміды стогадавых ялін. Усё гэта стварала агульныя шаты, у якіх дрыжалі-пералівалі-ся залатыя блікі сонца. Знізу як бы падпіраў дрэвы падлесак, зелянелі ягаднікі, папараць. Дарога была пустэльная і ціхая, затое лес поўніўся птушы-ным рознагалоссем. Трэлі, перасвісты, гуканне чуліся і тут, і там. Часам нешта шамацела ў вецці, патрэсквалі сухія галін-кі, — мабыць, з дрэва на дрэва пераскоквала вавёрка або асця-рожна перамяшчалася драпежніца-рысь. Але гэта не здзіўляла Петруся. «Што тут незвычайнага? — разважаў ён, углядаючы-°я ў наваколле. — Такое я магу пабачыць і пачуць і каля до-му...» Хлопчыку хацелася сустрэць штосьці дзівоснае. Здагадваючыся аб яго думках, бацька, як бы між іншым, за- значыў: — Пазнаць жыццё пушчы, сынку, не проста, не адразу яно адкрываецца новаму чалавеку. На гэта трэба патраціць не дзень, не тыдзень і не месяц. I веды патрэбны немалыя... Яны пабывалі ля загарадкі з зубрамі, спыніліся ля другой загарадкі, дзе гадаваўся статак аленяў. Алені былі свойскія і з ахвотай бралі з Петрусёвых рук кавалачкі хлеба, яблыка. Потым, праехаўшы кіламетры два-тры, бацька звярнуў з га-лоўнай дарогі ўбок, на вузкі прасёлак. Месцамі кроны дрэў спляталіся над выгінастай лясной дарогай і ўнізе панаваў паў-змрок, як быццам надышоў вечар. Тут-такі было страшнавата, і Пятрусь увесь час насцярожана азіраўся. Ехаць стала ня-зручна, веласіпед раз-пораз падскокваў на тоўстых карэннях. Яны накіраваліся на ўскраіну лесу. Там, на самым узлессі, на высокім дубе з разгалістай вершалінай было гняздо чорных буслоў. Двое маленькіх буслянятак былі відаць у гняздзе. Яны нагадвалі падушачкі ў чорных навалачках. А над імі на адной назе стаяў чарнакрылы і чорнагаловы, з белай грудкай стары бусел. Час ад часу ён горда паварочваў галаву, пільна азіраючы наваколле, потым прысеў, адштурхнуўся нагамі і, распластаўшы крылы, паляцеў некуды над верхавіннем лесу. Палёт яго быў размераны, паважны, а пад яго крыламі распасціраўся той та-ямнічы, нязведаны, дзівосны свет пушчы, пра які казаў бацька і які як мага хутчэй хацелася адкрыць хлопчыку. (536 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.