|
Пераказ: Калі зацвітае чаромха - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Ах, як любіў Іван Базылёнак салаўіны спеў! Ва ўсім раёне не было другога такога аматара салаўіных песняў, як Базылёнак. Салаўі кожную вясну прыляталі табунамі і сяліліся ў чаром-хавых кустах, што ўшчыльную падступалі з боку заліўнога лу-гу да Базылёнкавай сядзібы. 3-за салаўёў і выйшла ў Івана незвычайная загвоздка. А пачалося ўсё з ліпеньскага вечара, калі ў кузню да Ба-зылёнка завітала суседка Ганна Міходзіха, прынесла ўшчэнт згарэлую ёмку 1 і папрасіла адрамантаваць. — Тут от якая, суседка, справа, — сказаў ён, — чымся Базылёнак мінут за пятнаццаць выкаваў новую ёмку. Па-трымаў у вадзе з хвіліну і перадаў жанчыне. Міходзіха памкнулася была торкнуць Базылёнку ў кішэню скамечаную траячку, але каваль вярнуў грошы назад і з дако-рам паківаў галавою.
— Папрывыкалі от так от. А таго і не кумекаеце, што етым Базылёнак начапіў на дзверы замок і ўжо хацеў быў ісці да-хаты, як аднекуль данёсся жаласлівы енкат. Каваль у траве пад шырокім лемехам угледзеў невялічкае лісяня са светлай плямкай на шыі. Гэтая плямка навяла Ба-зылёнка на думку, што лепшай назвы, чым Белашыйка, не прыдумаеш, і, засунуўшы лісяня за пазуху, стомлена пашкан-дыбаў дадому. За зіму Белашыйка вымахала амаль у дарослую лісіцу. Яна прывыкла да людзей і стала Базылёнкавай сям'і незаменнай уцехай. Дзеці Базылёнкавы, Ігар і Светка, нярэдка і пра ўрокі забываліся з-за гульні са сваёй любіміцай. Любіў Базылёнак прыцемкам мінут дзесятак пасядзець на ганку і паслухаць, як заліваеццаў чаромхавым кустоўі, завяр-бою, салавей. От бо мастак! Ажно сем каленцаў выводзіць. От пяюн дык пяюн! — Ага, нічога сабе свішча, — казала жонка. Аднойчы Базылёнак не пачуў салаўя за вярбою. I не толькі яго. 3 другіх мясцін таксама не было чуваць ні гуку. А раніцай заўважыў на ганку маленькі шэры камячок. На другі дзень паўтарылася тое ж самае: на ганку ляжаў яшчэ адзін салавей. ...На наступную раніцу — адразу два. I тады Базылёнак ускіпеў не на жарт. — Хопіць! Баста! Ён мог дараваць Белашыйцы любую шкоду: Міходзішыных куранят, з-за якіх яму давялося шкандыбаць у раённы цэнтр з парожнім кашом, а назад з гаманлівым інкубатарскім пле-мем, каўбасу, смятану, але ж толькі не салаўёў. Белашыйка, не ведаючы таго, замахнулася на самае святое, што любіў і цаніў Базылёнак у жыцці — на салаўіную песню, а гэта ўжо было вышэй бязмернай яго дабрыні. Ледзь дачакаўшыся выхаднога дня, Базылёнак зняў са сця-ны старую дубальтоўку і пайшоў да чаромхавых кустоў, каб падпільнаваць там Белашыйку. Ах, як замалада любіў Іван Базылёнак салаўіны спеў! Нават цяпер, у свае даўно ўжо высокія і ціхія гады. Песня ранейшая, а толькі здаецца чамусьці Івану, што з'явілася ў ёй нейкая сумная нотка. Заслухаецца іншы раз Базылёнак, заплюшчыць павекі — і адразу перад ім блакітныя сынавы вочы і немае пытанне ў іх: «Тата, навошта ты забіў Белашыйку? Чым яна перад табой правінілася?» Пытанне гэтае сын задаў яму яшчэ ў той далёкі нядзельны ранак, калі гулкі стрэл ускалыхнуў чаромхавыя кусты. I хоць Базылёнак быў упэўнены, што паступіў правільна, аднак не змог тады даказаць сыну правату свайго ўчынку. А пасля, праз гады, і сам пачаў сумнявацца: а ці ж была яна за ім, тая права-та? Можа, усё якраз наадварот? Можа, мудрая прырода знарок так прыдумала, каб у жыцці, як у той пчалы, і мёд, і яд вечна існавалі побач, і не чалавеку быць над тым суддзёй? Хто ж яго ведае, можа, і так. (547 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.