|
Пераказ: Даль - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Зацвіла прыгожая ліпа. Колькі шуму было тут на гэты час, колькі рознагалосага спе-ву! Працавітыя пчолкі, усялякія мушкі гулі так, што здавала-ся, нібы ліпа — гэта нейкі дзіўны музычны інструмент і тут ад-бываецца ігрышча. Але адцвіла ліпа, пачало спець насенне. Расло адно зернейка на самай высокай галінцы. Можа, гэтая высачыня 1 і была прычынаю таго, што маладому насенню заха-целася кінуць тутэйшы грунт і перабрацца туды. I якое павін-на быць шчасце жыць там, калі ад аднаго толькі погляду на прыволле гэтай далі рабілася светла і радасна на душы. Бывала, ледзь толькі ўзыдзе сонца, ледзь рассцелюцца на версе лясоў і ўзгоркаў яго залатыя абрусы, як гэтае зерне ўжо не зводзіць вачэй з сіняй далі. Што было ў ёй такога, чым пры-вабіла яна, гэтая даль, маладое ліпавае дзіця?.. У той бок, ад-куль найлепш выглядала гэтая даль, беглі разлогі шырокіх палёў, а на іх межах то там, то сям параскідаліся, як маладзі-цы ў жніво, дзікія грушы. Ціхія ўзгоркі, бы хвалі рачныя, так-сама, відаць, цягнуліся да няяснай і прыгожай далі. А там, дзе поле ўпіралася ў цёмную сцяну баравога лесу, на самай грані-цы, ззяла, як люстэрка, пакручастая стужка вады. Яшчэ да-лей, там, куды беглі срэбныя загібы бліскучай рэчкі і памы-каліся ўзгоркі, баравы лес і шырокае поле, ужо нельга было разглядзець нічога паасобку — была проста даль, якая так моц-на парывае да сябе душу, даль, над якою драмалі ў залатых ма-рах, здавалася, нерухомыя клубочкі кучаравых хмарак. Ёсць нейкае хараство ў гэтай няяснасці, у гэтай безграніч-най далечыні, дзе неба нізка-нізка нахіляецца над зямлёю. Якая ўлада, якая сіла цягне ў бязмежнасць сіняй далі? — Эх, — уздыхала маладое зерне, — паляцець бы ў гэтую Пачуў вецер тыя ўздыханні, устаў з-за ўзгорка, пазяхнуў пасля салодкага супачынку і падляцеў да маладога насення. — А я і ведаў, — сказаў ён, — што не сягоння-заўтра па- I стала прасіць маладое насенне, каб вецер узяў яго з сабою і панёс у аблюбаваную даль. Старой ліпе шкада было пускаць дзіця ў чужы свет, невядо-ма куды, але што парадзіць? Можа, там будзе і лепей яму? Дык што станавіцца ўпоперак дарогі? Мо гэты шлях — шлях яго шчасця? Благаславіла маці сваё дзіця: — Ляці, мілае! Падхапіў вецер маладое насенне і панёс. Ляцяць яны, і, здаецца, самі бягуць на спатканне прыгожыя ўзгоркі, зялёныя лагчынкі. Пазірае на ўсё маладое насенне і вачам сваім не ве-рыць: няўжо гэта тыя самыя малюнкі, на якія глядзела яно так нядаўна? А дзе ж іх хараство? Дзе тыя гладкія абрысы, дзе грабяні, што так павабна выглядалі адтуль — з ліпы? А палоскі лясоў? Нават сама рэчка не такая, якою здавалася здалёк. Нейкі неспакой пачынаў агортваць маладое насенне. Ой, ці не жартуе з ім вецер: ці туды нясе ён, куды прасілася душа?
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.