Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 11 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.

Пераказ: Партрэт сонца і мора - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

Сонца падымалася з мора — ён глядзеў, і гэта яму ніколі не надакучала.

Сонца заходзіла ў мора — ён глядзеў, і гэта таксама яго за-варожвала, нібыта вось-вось павінна была раскрыцца нейкая таямніца.

Ён даўно думаў пра гэтую далікатную еднасць — святла і вады, — хацеў зразумець, ахапіць яе розумам, а потым ка-лісьці, можа, і ўвайсці ў яе, стаць пасярод: з аднаго боку мора, з другога — сонца.

I яшчэ яго даўняю і ці не заўсёднаю мараю было напісаць партрэт сонца і мора — разам: спасцігнуць іхнюю еднасць і па-казаць яе іншым.

Таму ён і прыехаў сюды, на поўдзень, на паліняла-жоўты і ў той жа час сакавіты, зялёна-магнолісты поўдзень, падоўгу сядзеў ля мора, глядзеў, як нібыта самі сабою коцяцца спакой-ныя і, адчуваў, дужа пругкія, быццам рыбіны, хвалі, слухаў іх Уніклівы шум, калі яны, дасягнуўшы берага, абмывалі і так Ужо мокрыя каменьчыкі, робячы іх яшчэ прыгажэйшымі,

і думаў, што, мусіць, яму і на гэты раз не ўдасца здзейсніць сваю мару — напісаць партрэт хоць бы, да прыкладу, аднаго мора.

Хіба можна намаляваць жывое мора?

Яно такое ж няўлоўнае, як, скажам, трымценне пальмавага лісця ад дотыку лёгенькага-лёгенькага ветрыку, — якім ён заўсёды захапляўся, заўсёды дзівіўся, але ніколі не браўся гэта маляваць, — хто адважыцца паспрабаваць спыніць такі мо-мант, перанесці яго на паперу, але так, каб лісце, і намалява-нае, трымцела на аркушы без ветру.

У простым і зразумелым часам месціцца ўсё складанае і не-вымоўнае.

Неяк, лежачы на пляжы, вачыма да пяску, ён глыбока выдых-нуў паветра і, убачыўшы, як ад нейкага невядомага цэнтра вель-мі ж прыгожа, веерам пабеглі ва ўсе бакі пясчынкі, здзівіўся, узрадаваўся нечаканаму адкрыццю, але тут жа і засмуціўся: гэта ж таксама нельга намаляваць. Такі рух непадуладны фар-бам, словам, нават гукам: перад нейкаю пясчынкаю бездапа-можнае ўсё: мастацтва, літаратура, музыка.

Аднойчы на марскім беразе надвечар ён застаўся адзін.

Стаяў і ўсё, як фотамайстар, хацеў з'яднаць у адзін кадр мора і сонца. Чамусьці ведаў, што гэта яму сёння ўдасца, і аж трымцеў ад нецярплівасці.

Садзілася сонца, і мора чакала яго і ў нястрыманасці сваёй аж прыпадымалася, здаецца, над небасхілам, хоць само было надзіва ціхае і звонку выглядала зусім спакойным.

Сонца паволі ўваходзіла ў мора. I мора з радасцю і ласкаю прымала яго ў сябе, лашчыла, атуляла, гладзіла і, нецярпліва выгінаючыся ўсе бліжэй і бліжэй, хавала ў свае воды, у свае глыбіні.

Ён ведаў, што ўсё гэта міраж, што так не можа быць — сонца ж на самай справе заходзіць зараз вельмі далёка і ад мора, і ад самой зямлі. Але гэта было наяве, і ён нават не сумняваўся, што насуперак усёй логіцы і сусветнай практыцы, насуперак усім законам сонца вось зараз заходзіла менавіта ў мора!

Стала ціха-ціха і дрымотна: нідзе нічога не варушылася. Мора, схаваўшы ў сабе сонца, ляжала ціхае, маўклівае і стом-ленае — яно, здаецца, засынала...

I тады ён пачуў нейкі выразны голас — нібыта нехта плыў да яго з боку мора.

— Ты ўбачыў тое, чаго нельга бачыць людзям. Напішы гэта альбо забудзься зусім. Але калі зможаш напісаць адчутае, звар'яцееш ці памрэш. Памрэш геніем.

Аднак чалавек быў проста баязлівы.

Ён нічога не напісаў, а хуценька выкінуў усё, што ўбачыў, з галавы, вызваліўся ад нейкіх міжвольных думак, якія тры-вожылі яго, і не звар'яцеў.

I застаўся жыць. I звычайна, як і раней, працаваць.

Вечным няўдачнікам.

Бо ўся звычайная праца чалавека, як сказаў прапаведнік, для рота яго, а душа гэтым не насычаецца. (532 словы)

 



  1. Нясвіжскі палац
  2. Камянецкая вежа
  3. Шчыт зямлі гарадзенска
  4. Палац у Ружанах
  5. Беларускі алімп
  6. Бортніцтва
  7. Курганы
  8. Скрозь стагоддзі
  9. Яшчэ адзін Міцкевіч
  10. Прадслава
  11. Рагвалод і Рагнеда
  12. Белавежа
  13. Зімой у лесе
  14. Навальніца на возеры
  15. Настасін гай
  16. Таямнічы свет
  17. Вясна
  18. Калі зацвітае чаромха
  19. Угрыбы
  20. Даль
  21. На такавішчы
  22. Партрэт сонца і мора
  23. Гаспадар таёжных маліннікаў
  24. Грыбні
  25. Руплівыя гаспадары
  26. Дзіўная рыба
  27. Таямнічы бугай
  28. Рэкс
  29. Салаўі
  30. Качкі
  1. Алені
  2. Жаваранак
  3. Губаты
  4. Адзінец
  5. Хахуля
  6. Медзведзяня
  7. Першы аблёт
  8. У вясеннім небе
  9. Сонечны алень
  10. Паядынак
  11. Як спакайней?
  12. Вось дык сустрэча!
  13. Цэнтр Сусвету
  14. Салодкае замарачэнне
  15. Сустрэча ў аўтобусе
  16. Залатая каса
  17. Пялёстак на ветры
  18. Эліта
  19. Каліна пад акном
  20. Ружы
  21. Валодзька
  22. У жніво
  23. Трэція пеўні
  24. Дзед і ўнук
  25. Калыхалася хвалямі рунь
  26. У першы дзень
  27. Дняпроўская чайка
  28. Выпадак на паляванні
  29. Дажынкі
  30. Адналюб
  1. Сваё
  2. Пасадка
  3. На сенакосе
  4. Лялечка
  5. Людская ўвага і ўдзячнасць
  6. Шчасце
  7. Сустрэча
  8. Балотны агонь
  9. I за гарою пакланюся
  10. I надыходзіць дзень
  11. Хлеб
  12. Ліпеньскія лісічкі
  13. Міхасёвы пралескі
  14. Данілкаў бунт
  15. Галя
  16. Дружба
  17. Ля жывой крыніцы
  18. Дубава сястра
  19. Прысуд
  20. Доўгачаканае паведамленне
  21. Першыя ўрокі
  22. Максімка
  23. Рыцар Воука
  24. Залатое сэрца
  25. Сёмае акно
  26. Зімовыя сны
  27. Мянтуз
  28. Мама
  29. Шчаслівая
  30. Алтар жыцця
  1. Брыгадзірша
  2. Запаветная мара
  3. Мара здзейсніцца
  4. Скрыпачка
  5. Музыка
  6. Артыстка
  7. Скрыпка
  8. Эх, мастацтва
  9. Белая гліна
  10. Выстаўка
  11. На першай рэпетыцыі
  12. Абуджэнне
  13. Вальс Шапэна
  14. Дзед
  15. Сіла слова
  16. Пытанне
  17. Белы шпіц
  18. Прыпар
  19. Дачка Марыйка
  20. Подзвіг
  21. Сустрэча праз сорак гадоў
  22. Ёсць такі камень
  23. За сто кіламетраў на абед
  24. Бульба
  25. Алёшка
  26. Лань






© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.