|
Пераказ: Гаспадар таёжных маліннікаў - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Я заблудзіўся ў тайзе. Ліпнёвае сонца ледзь прабівае лясны гушчар — змрочна, парна і вусцішна. Сінявата-зялёныя хва-шчы з чорнымі падпалінамі на суставах выцягнуліся ў чалаве-чы рост, шастае і хапае за рукавы трава-разун, на колішніх вы-гарах разлапушыўся і ківае ружовымі султанамі скрыпень 1. Мітусіцца, гудзе і дзынкае плойма 2 сытых аваднёў. Нячутна прыліпаюць шэрыя сляпні 3 і тупым болем працінаюць змакрэ-лыя плечы. Замшэлыя вываратні пазавальвалі ледзь прыкмет-ныя лясныя сцежкі. У такой гушчэчы апаноўвае страх. Нават самаму разважліва-му чалавеку пачынаюць вярзціся 4 лесуны і страшыдлы: разгаты выварацень здаецца ўчэпістым павуком, сухая галіна — яшчарам, струхлелы пень — зеленабародым лесавіком. Тахкае, аж заходзіцца сэрца. Падыдзеш бліжэй, усміхнешся, а на цябе з та-ёжных завалаў ужо глядзяць новыя пачварныя прывіды. Зноў лезу ў гушчар: няхай трохі пахвошча вецце ссечаную сляпнямі і аваднямі спіну. Перапаўзаю цераз аслізлыя, зам-шэлыя вываратні. Ой! Здаецца, наперадзе трошкі пасвятлела. Прадзіраюся праз калючы шыпшыннік, густы падлесак, расхі-наю вецце — і спыняюся расчараваны. Над маленькім, зацяг-нутым слізкім жабурыннем 1 азярцом прабілася сонца, берагі абступіў густы сіняваты чарот, і, як змяіныя галоўкі, пагойд-ваюцца аксамітна-карычневыя таўкачыкі. У цёмную ваду плю-хаюцца і крумкаюць спалоханыя рапухі. За азярцом густа сплёўся маліннік. Буйныя ягады згінаюць вецце і п'яняць са-лодкім духам. Тут, відаць, ніхто не сарваў ніводнае ягадзіны: пераспее, асунецца і датлее на волкай 2 зямлі. А малін — аж чырвана. Жменямі сасмыкваю халаднаватыя замглёныя ча-шачкі, каб хоць трохі прагнаць смагу, адысці ад стомы і супа- коіцца. А можа, недзе побач, у гэтым малінніку, шастае іх спрад-вечны гаспадар — мядзведзь? Куды тады дзецца, як ратавац-ца? Успамінаюцца таёжныя выпадкі і здарэнні, але нічым не магу суцешыцца. Прыгадалася, як надоечы 3 наша селавая ба-былка 4 цётка Дуня пайшла ў маліны, убілася ў такі ягаднік — канца-краю не відно. Набрала вядзерца, а маліны, чым далей, тым буйнейшыя і спялейшыя. Прагны чалавек на дармаўшчы-ну. Ну як тут пакінеш? Браць няма куды, а яна ўсё латошыць ды жменямі ў рот, у рот: дай, думае, хоць наемся ўволю. Аж чуе, нехта шамель-шамель па малінніку. Толькі падумала: «Няўжо і сюды дапялі кардонаўскія ягадніцы?» — проста на яе прэцца нешта вялізнае і калматае; нагне лапаю куст — са-смоктвае сабе ягады. Падхапіла баба вядзерца ды ходу. Выце рабілася з гушчэчы. Куды кінуцца? Аж тут, як на тое шчасце, стаіць сагнутая бярэзіна. Шкода кідаць вядзерца, а хіба ж з ім уздзярэшся? Паставіла каля камля і спрытна, нібы каланок 1, узлезла на самую сярэдзіну. Адкуль тая і сіла ўзялася? Бярэ-зінка гойдаецца пад ёю, рукі дрыжаць, ледзь ліпіць цётка Ду-ня. А ён, крывалапы, валюхаеццаз боку набок і павольнаідзе да яе. Задраў пысу, панюхаў, чмыхнуў, глядзіць, нібы ўхмы-ляецца маленькімі вочкамі, пакаціў вядзерца, лёг на траву і трушчыць сабе маліны на поўную зяпу, выграбае лапай і хрум-стае. Мядзведзь аблізаўся і, не раўнуючы, як малое дзіця, пакаціў вядро, біў, біў лапаю па баках, пакуль не спляскаў у аладку. Зірнуў на бабку і давай куляцца цераз галаву. Ляжа на спіну, перабірае лапамі, пераваліцца з боку на бок, стане на заднія лапы і «служыць», як тое шчанё. Малады яшчэ, дурэць, відаць, любіў. Рукі ў старой дранцвеюць, а сядзіць, трымаецца. Так да змяр-кання пацяшаў бабку Дуню гаспадар таёжных маліннікаў. По-тым устаў, атросся, пазяхнуў і падаўся ў гушчар. Усё гэта ўспомнілася ў адну хвіліну. I я сабе нагледзеў са-гнутую бярэзінку, пастаяў, прыслухаўся. Толькі шамаціць ча-рот над возерам ды крумкаюць жабы. Зырка смаліць сонца, со-ладка пахне маліннікам і настоенай на леташнім лісці вадой азярынкі. Але любавацца дзікай прыгажосцю няма калі — трэба некуды прабівацца, каб хоць завіднавыйсці з гэтае гушчэчы. (543 словы) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.