|
Пераказ: Дзіўная рыба - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Сёння я ўпершыню пазнаёміўся з дзіўнай і цікавай рыбай — рачным вугром. Малады рыбак Ясюня паказаў мне злоўленага ім вялікага вугра. Ён выцягнуў гэтую рыбіну з палатнянага мяшка і па-клаў на зямлю. — На змяю падобны, — сказаў Ясюня. Сапраўды, вугор амаль нічым не нагадваў рыбу. Я схіліўся над дзіўнай рыбінай і пачаў аглядаць яе з усіх бакоў. Зверху вугор быў сінявата-цёмнага, амаль чорнага колеру, а з бакоў і знізу жаўтавата-белы. У яго даволі вялікія мутныя цёмна-сі-няватыя вочы. Рот поўны маленькіх, вострых зубоў. Вузкія, невялікія шчыліны жабраў знаходзяцца каля грудных плаў-нікоў. Яны могуць доўга захоўваць вільгаць, і гэта дае магчы-масць вугру вылазіць з вады на бераг і прапаўзаць па зямлі даволі значныя адлегласці. Плаўнікі ў вугра кароткія, адзін вузкі плаўнік акаймоўвае ўсю заднюю частку цела, зліваю-чыся ў адно цэлае з хвастом. Даўжынёю гэты вугор быў каля двух метраў, а таўшчынёю з руку. Я ведаў, што рачны вугор жыве ў вадаёмах, якія звязаны з Атлантычным акіянам. На Беларусі ён вядзецца ў Нёмане і Дзвіне з прытокамі і ў азёрах, якія маюць сувязь з Балтый-скім морам, у тым ліку і ў возеры Нарач. Болыпую частку свайго жыцця вугры праводзяць у прэснай вадзе, у рэках і азёрах, а для нерасту плывуць у Атлантычны акіян. 3 возера Нарач яны плывуць па рацэ Нарачанцы ў раку Ві-лію, адтуль у Нёман, па Нёману ў Балтыйскае мора і — у акіян. Так яны дабіраюцца да Саргасава мора, якое знахо-дзіцца каля берагоў Амерыкі, між Бермудскімі і Багамскімі астравамі. Гэта — самае цёплае месца ў Атлантычным акіяне. Тут, на глыбіні каля тысячы метраў, вугры нерастуюць і пасля гэтага гінуць. 3 ікры развіваюцца плоскія, празрыстыя лічын-кі, падобныя на вузкі, выцягнуты лісток вярбы. Тое, што яны празрыстыя, а значыць і непрыкметныя, дапамагае лічынкам хавацца ад ворагаў. Лічынкі трапляюць у цёплае марское ця-чэнне Гальфстрым, якое нясе іх на паўночны ўсход, да берагоў Еўропы. Гэтае падарожжа працягваецца тры гады. Па дарозе лічынкі трацяць паступова сваю плоскую форму, пачынаюць выцягвацца, акругляцца і ператвараюцца нарэшце ў малень-кіх маладых вугроў, пакуль што ўсё яшчэ празрыстых. Вясной, на чацвёрты год свайго існавання, маладыя вугры ідуць з мораў рэкі. Самцы застаюццаў вусцях рэк, а самкі па-дымаюцца ўверх па плыні. У Нарачы самцоў вугра няма, адны толькі самкі. Самцы трымаюцца ў вусці Нёмана. У рэках і азёрах вугры жывуць, пакуль не дасягнуць дзесяці год. Пасля гэтага яны ідуць на нераст у акіян. Перад сваім вялікім падарожжам у Атлантычны акіян ву-гор перастае есці. Спіна ў яго цямнее, а ніжняя частка цела святлее, вочы павялічваюцца ў памерах. Відаць, вугор, якога злавіў Ясюня, збіраўся ў сваё далёкае і апошняе падарожжа. (415 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.