|
Пераказ: Таямнічы бугай - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Бусла ведае кожны. Вось ён, паважна пераступаючы цыба-тымі чырвонымі нагамі, паволі крочыць па сенажаці, вось кру-жыць па-над вёскай, зрэдку ўзмахваючы шырокімі крыламі, а вось нерухома застыў на засохлай верхавіне старога дуба, чорнай постаццю выдзяляючыся на пунсовым фоне заходняга неба, — такія мілыя і па-сапраўднаму беларускія малюнкі вя-домы нам з маленства. Пэўна, таксама не сустрэнеш чалавека, які хоць бы раз не бачыў і буславу сваячку — шэрую рыба-лоўку-чаплю. Але бадай што на гэтым наша знаёмства з бусла-вым родам і заканчваецца. Значна менш вядома такая буслава радня, як лясны жыхар — бусел чорны, экзатычныя рудая і бе-лая чаплі, што зрэдку гняздуюцца на Палессі па суседстве са сваімі шэрымі сястрыцамі. I , відаць, ужо толькі сапраўдным аматарам прыроды даводзілася сустракаць малых чапляў-бу-гаёў. Не тое каб яны і вельмі рэдкія былі, і жывуць часам амаль што пад бокам у нас, але ж такія хітруны і асцярожнікі, што можна ўсё лета побач пражыць і не пабачыцца. А жывуць бугаі абавязкова каля вады: вялікі — у густых трысняговых зарасніках па берагах азёраў ды вадасховішчаў, малому ж дастаткова вузкай палоскі трыснягу з раскіданымі там-сям купінамі вербаў ды чароту па берагах невялікіх зато-каў і рэчак. Не вельмі добры лятун гэты таямнічы бугай, лётае цяжка, нязграбна, але ж дабіраецца к канцу красавіка да роднага возе-ра з далёкай зімоўкі, што аж у Паўночнай Афрыцы знаходзіц-ца. Прыляціць ды і зашыецца ў любыя трыснягі-чароты, каб аж да восені дзюбы адтуль не высоўваць. Там і працякае ўсё летняе жыццё-быццё бугая, там і сустрэць яго можна. Але су-стрэць — гэтаяшчэ паўсправы, сустрэць — не пабачыць. Такая ўжо птушка бугай — можна глядзець яму ў вочы і не заўва-жаць яго, а ўсё таму, што афарбоўка ў бугая асаблівая: на агульным рудавата-карычневым фоне размешчаны вертыкаль-ныя чорныя рысачкі. 3 такой афарбоўкай быццам раствараец-ца птушка сярод трыснягу, ды яшчэ і паводзіны адпаведныя: застыне наш хітрун нерухома, доўгую шыю з дзюбай угору вы-цягне — ні даць ні ўзяць — сухі корчык з вады вытыркаецца. А што яшчэ рабіць застаецца? На крылы, як мы даведаліся, спадзявацца бугаю асабліва не выпадае, на кароткіх нагах па густых трыснягах не вельмі пабегаеш, вось і вырашае бугай такім чынам праблему ўласнай бяспекі. Эх, жыццё, і не пабегаць і не палятаць, затое акрабат бугай адмысловы. I гэта адзі-ная ўцеха. Абхоплівае доўгімі пальцамі трысцінкі і вандруе ў густых зарасніках, нібы той цыркач-хадулечнік. Зробіць па-ру нетаропкіх крокаў, пастаіць крыху, па баках агледзіцца, а потым далей шыбуе. Ва ўсіх птушак спевы як спевы, а вось уся буслава радня не-шта незразумелае спявае: хто клёкае, хто крумкае, а бугаю бу-хаць ды раўці падабаецца. Так, так, менавіта бухаць — таму і мянушка такая прычапілася — бугай. (414 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.