|
Пераказ: Качкі - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Рэдкая для майго настрою і самаадчува ння раніца. Спу-сціўся ўніз, да рэчкі. Над ракою, на каменным парапеце, сядзе-лі чатыры качкі. Сядзелі і грэліся на раннім сонейку. Паўз іх, хто трушком, хто подбежкам, сюды-туды снавалі аматары ранішняй зарадкі. А мае качкі сядзелі. I здавалася, ніхто і нішто іх не зрушыць з месца. Сапраўды, абраны імі закутак быў утульны і прыдат-ны, каб добра ўгрэцца і набрацца сілы на ўвесь доўгі летні дзень. Праўда, летам яны жыруюць не ў горадзе, не ў гэтай кала-муці, а шукаюць, дзе яшчэ пазаставаліся балоты, прырэчныя зараснікі, каб там, далей ад старонняга вока, зладзіць гняздоўе і на змену сабе вывесці патомства. Вяртаюцца да людзей з пад-рослымі дзецьмі, вучачы іх, як жыць і карміцца сярод нас. Рэдка вы заўважыце іх гэтаю парой, увесну, тым болей улетку, тут, на нашай Свіслачы. Таму гэтак і быў я здзіўлены, убачыўшы іх, чатырох, раніч-кай на прырэчным парапеце. Грэліся яны, як і мы, гараджане, цешачыся асалодай ранішняга цяпла, але ні адна з іх так і не адважылася даць нырца ў сваю родную стыхію. Назаўтра мае назіранні папоўніліся новымі, зусім нечака-нымі. Сёння ранічкай раптам паявілася качка з дзесяццю ма-ленькімі качаняткамі! Яна плыла, трымаючыся бліжэй да каменнага берага. Калі што трапляла ёй у дзюбу, адразу ж клікала чародку, што лан-цужком плыла ўслед. Спажыва перападала, вядома, таму, хто паспяваў апынуцца бліжэй. Тады стройны жоўты шнурочак разбягаўся, і ўсе ўжо ўроскідку кружылі вакол мамы. Бедная мая мнагадзетніца! У нас, у людзей, ты была б маці-гераіня. Як ты ўправішся давесці іх да ладу? Бацькі малых, качары, амаль гэтак, як і ў нас, у людзей, не вельмі ўлягаюць у клопат па доглядзе сваіх нашчадкаў. Сёння я якраз упэўніўся, што тыя, якія ўчора ўсю раніцу сядзелі на парапеце і выграваліся на сонцы, — усе чацвёра, як адзін, не качкі, а качары. Яны і сёння сядзелі на тым жа аблюбаваным месцы, раза-млелыя ад асалоды, быццам з учарашняй раніцы. Тут я якраз і ўбачыў тую галоўную адзнаку, што адрознівае качара ад качкі. У кожнага з іх на канцы крылаў на зыркім святле і асабліва ў вадзе раптам успыхваюць, пачынаюць іг-раць, пералівацца ў колерах сіне-блакітныя люстэрачкі ў бе-лай акантоўцы такой прывабнай харашыні, што не адвесці ва-чэй, не перадаць словамі! Дык вось вы якія, мае харашуны — абібокі і гультаі. Адцу-раўшыся цэлых чарод сваіх дзяцей, нават не бачаць, як яны растуць і гадуюцца... Так рэзка памяняліся мае пачуцці — учарашнія, поўныя спагады і спачування, і сённяшнія, поўныя абурэння і гневу да мужчынскага птушынага роду. А качка-мнагадзетніца са сваёй сям'ёй плыла і мусіла шу-каць хоць крыху якой спажывы. Трэба ж! Не падымешся, не ўзляціш з малымі, бездапаможнымі. 3 пер'я вылузвайся, а га-дуй! I яна гадуе. (444 словы) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.