|
Пераказ: Жаваранак - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Нідзе так звонка не чуваць спеў жаваранка, як у чыстым полі. 3 высокага неба падае, льецца птушыны спеў, нібы мно-ства срэбных званочкаў узняло сонца аж пад воблакі. Стаіш і чуеш, як пранікае птушыная песня ў сэрца, напаўняе яго ра-дасцю. 3 птушкамі не было маркотна ў полі. Я гэта адчуваў і старанна бярог крылатых сяброў. Колькі я знаходзіў іхніх гнёздаў на межах, у барознах, пад скібай ад плуга! Я ведаў, калі маленькія птушаняткі выводзяцца, калі ў іх адрастаюць крылы. I мне здавалася, што жаваранкі, перапёлкі, курапаткі таксама ведаюць мяне, прывыклі да мяне. Аднойчы ў поўдзень я стаяў на ўзгорку і глядзеў у неба, шу-каючы ў блакітнай вышыні таго, хто заліваўся песняй. Я глядзеў угару, але ў залатым паднябессі заўважыў не жа-варанка, а каршуна. Каршун лунаў высока-высока і нібы гля-дзеў адтуль на мяне. Я зацікавіўся: каго ж ён высочвае, куды кінецца? Я спачатку і не прыкмеціў, як ад самай зямлі з пес-няй пачаў узнімацца мой сябрук-жаўрук. Срэбны званочак па-дымаў сваю песню ўсё вышэй і вышэй. А каршун застыў на месцы. Заўважыўшы, што драпежнік не кранаецца, я насцярожыўся. Няўжо ён цэліцца на жаваран-ка? Я глядзеў, затаіўшы дыханне. I хоць адлегласць была яшчэ вялікая, драпежнік не вытры-маў, кінуўся ўніз. Ён, як маланка, рассек паветра. Потым ім-клівы палёт пераламаўся. Драпежнік кінуўся ўбок, вось ён амаль прыпаў да зямлі. I раптам над зямлёю палёт яго выраў-няўся. Я аслупянеў. Каршун ляцеў на мяне. I толькі калі драпежнік быў ужо зусім непадалёк, я ўбачыў, як спераду ў яго ляціць, кідаецца ў бакі шэры камочак. Я аж уздрыгнуў, калі ён, як куля, шмыгнуў мне пад крысо 1. Так хут-ка, смела і даверліва знайшла сабе птушка схованку! Я спачат-ку нават не мог зразумець, як гэта здарылася, і міжволі за-махнуўся на драпежніка пугай. Я і цяпер яшчэ бачу лютыя каршуновы вочы, разяўленую дзюбу і растапыраныя кіпцю-ры. Ах, як ён неахвотна ўздымаўся ўгору! Я не магу знайсці словы, каб перадаць пачуццё, якое тады ахапіла мяне. Дзесьці тут, пад крысом жакеткі, сядзеў тра-пяткі жаваранак. Ён перадаў мне разгон свайго палёту. Нейкі час я адчуваў сябе акрыленым, і на сэрцы было так лёгка, што мне здавалася, вось-вось я палячу. Я апамятаўся. Дзе ж ён там засеў у маёй свіце? Дзе жавара-нак, якога я выратаваў ад смерці? I толькі я зварухнуўся, як шэрая птушка пырхнула ў мяне з-падкрысаі паляцелапрысамайзямлі. А неўзабаве зноў узві-лася ў неба. Я стаяў радасны, узнагароджаны птушыным даверам. (407 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.