|
Пераказ: Губаты - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Прайшло некалькі тыдняў. Ласяня падрасло, падужэла, пачула, што ў яго залячылася рана — спачатку зацягнулася цвёрдаю, тоўстаю, бураю ад кры-ві нарасцю, а пасля гэта нарасць пачала сушэць, свярбець і ад-лушчвацца ды абвісаць. У падпаветцы — на ахапку сена — яно спала ноччу, а днём гуляла па двары, пазнаёмілася з усімі яго насельнікамі. Па-любіла шчыра гаспадара, мірна ўжылася з крышку страгава-таю гаспадыняю, падружылася з таварыскім сабакам, са сва-вольнікам-цялём, амаль равеснікам, з якім гойсала па двары; з катом, з курамі — драбнатой — яму было нецікава... 3 вялі-кай — амаль з ласіху — каровай адразу ж ніякага сяброўства не выйшла... Найболын ласяня пасябравала з гаспадаровымі дзецьмі — з хлопчыкам і дзяўчынкаю. 3 імі яно і дурэла, бегала па два-ры, брала з іхніх рук смачны хлеб, салодкія цукеркі і пернікі, ад іх яно атрымала смешную, нават дураслівую мянушку — Губаты. Прыдумаў гэта хлопчык. Усё дзівіўся, што ў ласяняці такая гарбатая морда, абвіслая верхняя губа, а пасляі выдумаў: «Гу-баты!» Спачатку называлі так дзеці, а пасля пачалі гэтак падклі-каць і сталыя. У адзін з апошніх летніх дзён, у яшчэ раннюю, сівую ад ту-ману раніцу, да якой яго рана стала цвёрдай, зарубцавалася, хоць так і не зарасла шэрсцю, чамусьці прынёс яму вядро з пойлам не босы, яшчэ заспаны хлопчык, а сам гаспадар. — Ну што, Губаты? Стаў ты ўжо дужы, здаровенькі, то ідзі ў свой дом і жыві, дзе ўсе твае сваякі жывуць... Ідзі да свайго, а пра нас забудзь... Ляснік замахаў рукамі — і Губаты, зусім не спалохаўшыся, а дурасліва і як дражнячыся, падскочыў, брыкнуў заднімі на-гамі і гайсануў далей, імгненна п'янеючы ад вялікай прасто-ры, бегу, душой адчуваючы, як яму ўсяго гэтага дасюль не ха-пала. За выганам пачаўся адразу малады лес, які знаёма пахнуў зеленню, смалой, расою, — і ў душы Губатага нешта як варух-нулася, захацелася бегчы, і ён, ужо нічога не помнячы, не азіраючыся, мінуў маладняк і памчаў у глыб лесу. Стары са-соннік яшчэ болей завабіў нечым невядомым, родным, мілым, што ён адчуў такое вялікае шчасце, якое, здаецца, не толькі поўніла грудзі, але і ахмяляла зусім... ... Ап'яненне воляй прайшло, і ён адчуў, што шмат чаго тут не ведае, а вось леснікоў двор знае ўжо да драбніц... I тут ён пачуў, што яго жаласна кліча хлопчык: «Губаты, дзе ты, Губаты?» Ён зразумеў, што далёка адбегся, пакінуў сваіх сяброў. Падумаў так і затрусіў назад.
— Добра вы робіце, дзеці, і нядобра... — нарэшце азваўся ён. — Хораша і люба, што гледзіце так Губатага, але блага, што трымаеце. Ён звер і павінен жыць у лесе. Там яго дом... Пас-цель, яда, воля.... Цяжкабывае дзікаму зверу, калі ягозалішне прыручаць людзі... Гора бывае, бяда... Я ж ведаю... (486 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.