|
Пераказ: Як спакайней? - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Яго паклікалі першы раз. 3-за стала падняўся высокі, мала-ды яшчэ і, здаецца, зычлівы чалавек у строгай форме, падаў сваю надзіва цёплую руку і сказаў: — Слухайце, у нас тут неспакойна, страляюць. Вазьміце, калі ласка, зброю. I паказаў вачыма на наган, які ляжаў на паперыне, — ві-даць, гэта была загадзя падрыхтаваная распіска, дзе трэба было толькі паставіць свой подпіс.
Той, каго запрасілі, быў доктар. I для яго людзі дзяліліся не на сяброў і ворагаў, бандытаў і небандытаў, а на хворых і зда-ровых. Ды і асноўным сэнсам яго працы было лячыць, рата-ваць ад смерці чалавека, а не забіваць яго. Якая розніца, хто хворы — вораг альбо не вораг?! Хворага, параненага трэба спа-чатку вылечыць, а потым ужо, калі ён вінаваты, судзіць. Ён яшчэ ў інстытуце кляўся быць верным гэтаму прынцыпу. I па-рушыць сваю клятву доктар не мог.
Шчыра кажучы, ён і сам баяўся хадзіць па цёмных пушчан-скіхдарогахі сцежкаху гэтынеспакойнычас. Аднакі брацьна-ган у энергічнага маладога чалавека яму чамусьці вельмі не хацелася. Ды і дзе яго насіць? Хіба ў дыпламаце, дзе ляжаць усе медыцынскія прылады? Праз нейкі час яго і другі раз выклікалі ў раён. Але ён ад-мовіўся ўзяць зброю. Яго паклікалі ў раён і трэці раз. Грукнуўшы дзвярыма, выйшаў з кабінета. Думаў, будуць лавіць, вязаць, але дага-няць яго ніхто не стаў — мусіць, малады чалавек на нешта яшчэ спадзяваўся. У пушчы доктара сустрэлі ўзброеныя бандыты.
— Ага, расстраляем, але з выдумкай. Вось у мяне зброя, якой ты не хочаш браць, а ў цябе — твая зброя, у якую ты верыш, — і старшы паказаў наганам на яго дыпламат. — Значыць, страляемся мы з табою нароўных, на дуэлі — твая зброя, мая зброя. У мяне ў нагане адзін патрон. Пераможаш гэты патрон — жыві, памрэш — туды табе і дарога. Абараняйся, Але ўсе ж доктар паспеў засланіцца дыпламатам. Куля, пра-біўшы вечка, ударылася ў штосьці жалезнае, можа, у стэтас-коп, зрыкашэціла і толькі чыркнула яму па плячы. — Значыць, твая зброя мацнейшая, — разгублена сказаў I бандыты зніклі за дрэвамі. Доктар ішоў дадому, і да яго свядомасці, прастрэленай, зда-ецца, навылет, зараз выразна даходзіла, што малады чалавек у строгай форме, які так настойліва соваў яму ў рукі наган, ка-нечне ж быў заадно з бандытамі і вось такім чынам хацеў па-магчы ім зброяю. I яшчэ нібыта абуджаны стрэлам, зразумеў, што не было б у яго ні другога, ні трэцяга разу, калі б у той свой першы пры-ход у раён згадзіўся ўзяць наган. (553 словы) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.